27 красавiка 2024, Субота, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вялікай Брытаніі падвысяць падаткі праз Brexit

У Вялікай Брытаніі падвысяць падаткі праз Brexit
ФОТА: FLICKR/SJDUNPHY

Міністэрства фінансаў Вялікай Брытаніі хоча паказаць свету, што краіна можа жыць на свае сродкі.

Брытанскія ўлады маюць намер павысіць падаткі і скараціць выдаткі з тым, каб пераадолець эканамічныя выклікі пасля Brexit, заявіў у аўторак, 28 чэрвеня, міністр фінансаў краіны Джордж Осбарн у інтэрв'ю BBC Radio 4, паведамляе DW.

"Безумоўна, мы збіраемся гарантаваць фінансавую бяспеку людзей, мы хочам паказаць краіне і свету, што можам жыць на свае сродкі", - сказаў Осбарн. На пытанне аб тым, ці азначае гэта скарачэнне выдаткаў і павышэнне падаткаў, міністр адказаў: "Так, абсалютна так".

Разам з тым Осбарн дадаў, што "жыццё не будзе такім жа бясхмарным, як магло б быць, калі б мы засталіся ў ЕЗ". Брытанская эканоміка ўвайшла ў працяглы пераходны перыяд, заявіў ён.

Осбарн не будзе вылучацца на пасаду прэм'ера

Міністр фінансаў Вялікай Брытаніі Джордж Осбарн не будзе вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду прэм'ер-міністра краіны, паведамляе 28 чэрвеня газета Times.

"Відавочна, што калі я цалкам прымаю вынікі рэферэндуму, то я не стану тым чалавекам, які зможа цяпер забяспечыць адзінства маёй партыі", - напісаў міністр.

Раней паведамлялася, што Осбарн разам з міністрам унутраных спраў Вялікай Брытаніі Тэрэзай Мэй і былым мэрам Лондана Барысам Джонсанам уважаўся за аднаго з фаварытаў гонкі за лідарства ў Кансерватыўнай партыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках