26 красавiка 2024, Пятніца, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Чэрнік: Упэўнены, у БАТЭ ўсё атрымаецца ў Лізе чэмпіёнаў і без мяне

3
Сяргей Чэрнік: Упэўнены, у БАТЭ ўсё атрымаецца ў Лізе чэмпіёнаў і без мяне
СЯРГЕЙ Чэрнік

Сёння беларускі брамнік падпісаў трохгадовы кантракт з французскім «Нансі».

Брамнік Сяргей Чэрнік, які перайшоў з БАТЭ ў «Нансі», выказаў упэўненасць, што ягоны ад'езд у Францыю не перашкодзіць барысаўцам паспяхова выступіць у Лізе чэмпіёнаў, піша «Прессбол».

- Вельмі рады, што ўсё скончылася. Вялікі дзякуй футбольнаму клубу БАТЭ за тое, што пайшоў насустрач. Вялікі дзякуй майму мэнэджару Мікалаю Шпілеўскаму, які вёў гэтыя перамовы. І вялікі дзякуй «Нансі» за тое, што звярнуў на мяне ўвагу.

- Вы пакідаеце Барысаў напярэдадні старту «жоўта-сініх» у Лізе чэмпіёнаў...

- Вядома, такая пастанова далася нялёгка, але, думаю, усякі футбаліст марыць з'ехаць за мяжу, таму магу толькі чарговым разам падзякаваць БАТЭ, які не стаў чыніць перашкод. Упэўнены, у клуба ўсё атрымаецца ў Лізе чэмпіёнаў і без мяне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках