26 красавiка 2024, Пятніца, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Пінскам «Аўдзі» сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам

6

У Пінскім раёне адбылося лабавое сутыкненне на трасе.

Як паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Берасця, сутыкненне адбылося на трасе Р6, (маршрут Івацэвічы - Пінск – Столін).

ФОТА: ДАІ БЕРАСЦЯ

Каля шасці вечара аўтамабіль «Аўдзі» рэзнуўся ў аўтобус «Кубань». Ад сутыкнення на вялікай хуткасці легкавушка перакулілася і скамячылася. Яе кіроўца загінуў на месцы. Аўтобус жа адкінула ў кювет. У ім ехалі 14 чалавек, 6 з іх пацярпелі, і былі дастаўленыя ў мясцовую лякарню.

Ледзь пазней адзін з пацярпелых памёр наўпрост у рэанімацыі. Пакуль спецыялісты высвятляюць магчымыя прычыны ДТЗ. Папярэдняя версія, што кіроўца «Аўдзі» не справіўся з кіраваннем. Гэта і стала фатальнай памылкай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках