2 траўня 2024, Чацвер, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны прафзвяз у Берасці: Схаванае беспрацоўе б'е ўсе рэкорды

3

Самая актуальная праблема цяпер на прадпрыемствах Берасцейскай вобласці - прыхаванае беспрацоўе.

Прававы інспектар прафзвязу РЭП Берасцейскай вобласці Уладзімір Малей распавёў praca-by.info, што сёння больш за ўсё хвалюе працоўных вобласці.

Сітуацыю на прадпрыемствах Берасцейскай вобласці Уладзімір Малей характарызуе як вельмі няпростую.

- Самая актуальная праблема цяпер на прадпрыемствах - прыхаванае беспрацоўе. Гэта значыць, скарачаецца колькасць працоўнага часу. Глядзіш статыстыку: колькасць работнікаў прыкладна адна і тая ж, а заробак не расце, а то і падае, - адзначыў прававы інспектар.

- У нас, на жаль, адсутнічае працоўны рух, які мог бы стаць рухаючай сілай зменаў у краіне да лепшага. Дэкрэт №29 і кантрактная сістэма прымусіла рабочых думаць у адным кірунку: калі я высунуся - са мной кантракт не прадоўжаць. А людзям трэба ўтрымліваць сем'і, выплачваць крэдыты. Сёння наймальнік можа ў кароткія тэрміны змяніць істотныя ўмовы працы. Часта тэлефануюць рабочыя і распавядаюць: час працы нашай змены скарачаюць напалову, атрымалі апавяшчэнне: калі не згодныя, будзеце звольненыя.

Хвалюе, што большасць прыходзяць да нас у прафзвяз, калі іх ужо звольнілі. Але ёсць і станоўчыя прыклады. Машыніст вежавага крана Аляксандр Сахарук не пабаяўся некалькі гадоў таму прыйсці да нас, і з нашай дапамогай здолеў захаваць працу, - распавёў Малей.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках