1 траўня 2024, Серада, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» прыпыніць браняванне квіткоў праз дэнамінацыю

1
«Белавія» прыпыніць браняванне квіткоў праз дэнамінацыю

Браняванне авіяквіткоў на сайце авіякампаніі ў ноч на 1 ліпеня весціся не будзе.

Браняванне авіяквіткоў на сайце ААТ «Авіякампанія «Белавія» ўначы з 30 чэрвеня на 1 ліпеня весціся не будзе, паведамілі сайту Б

charter97.org у прэс-службе авіяперавозчыка.

«У ноч з 30 чэрвеня (арыентыровачна з 23.15 паводле менскага часу) да 6.00 1 ліпеня запланаванае правядзенне работ, звязаных з дэнамінацыяй. У гэты час плануецца прыпыненне прыёму аплатаў банкаўскімі пластыкавымі карткамі, таму на сайце «Белавія» будзе адсутнічаць магчымасць бранявання авіяквіткоў», - растлумачылі ў прэс-службе.

Таксама банкаўскія карткі не будуць прымацца да аплаты ў касах авіякампаніі, размешчаных у Нацыянальным аэрапорце Мінск. У кампаніі падкрэслілі, што ў сувязі з дэнамінацыяй магчымасць бранявання авіяквіткоў з аплатай праз АРІП не будзе даступнай з паўночы 30 чэрвеня да 6.00 1 ліпеня.

«Квіткі, забраняваныя на сайце «Белавія» да канца дня 29 чэрвеня, могуць быць аплачаныя праз АРІП да 20.00 30 чэрвеня», - адзначылі ў «Белавія».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках