1 траўня 2024, Серада, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стамбульскі аэрапорт пасля тэракту аднавіў працу

1
Стамбульскі аэрапорт пасля тэракту аднавіў працу
ФОТА З САЙТА HURRIYET.COM.TR

Анкара мяркуе, што за тэрактам стаіць групоўка «Ісламская дзяржава».

Прынамсі, 36 чалавек загінулі, 147 атрымалі раненні ў выніку стральбы і трох выбухаў, што прагрымелі ў аўторак у аэрапорце імя Атацюрка ў Стамбуле. Пра гэта афіцыйна паведамілі турэцкія ўлады, назваўшы гэта тэрактам. Напад зладзілі трое смяротнікаў. Адзін з іх пачаў страляць у людзей, а затым усе яны падарвалі сябе. Адразу пасля гэтага ўсе ўваходы і выхады з аэрапорта былі перакрытыя, а рэйсы перанакіравалі ў суседнія гарады. Але ўжо ў сераду ўранку стамбульскі аэрапорт аднавіў сваю працу, паведамляе euronews.com.

Відавочцы трагедыі кажуць, што перажылі шок:

«Я прыехаў у аэрапорт і пачуў моцны выбух, калі падымаўся па лесвіцы. Жанчыны і дзеці крычалі і плакалі, адразу прыйшлі ахоўнікі аэрапорта, людзі беглі ў разадраным адзенні. Я не адразу зразумеў, што ўсё гэта праз выбух».

«Спачатку мы пачулі страляніну, затым крыкі і ўсе пачалі ўцякаць, а праз хвіліну – выбух».

Анкара мяркуе, што за тэрактам стаіць групоўка «Ісламская дзяржава». Пра гэта заявіў прыбылы ў Стамбул на месца трагедыі прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым:

«Першапачатковыя звесткі, якімі цяпер валодае следства, паказваюць на тое, што тэракт учыніла групоўка ІДІЛ. Тэрарысты прыбылі ў аэрапорт на таксоўцы, адкрылі агонь, а потым падарвалі сябе», - заявіў ён, дадаўшы, што «недаглядаў з пункту гледжання захадаў бяспекі ў аэрапорце не было».

Экспэрты заяўляюць, што напад на аэрапорт быў старанна спланаваны. Адзін з выбухаў адбыўся ў натоўпе перад рамкамі металашукальнікаў, размешчаных ля ўваходу ў будынак тэрмінала. Аэрапорт імя Атацюрка - трэці паводле загружанасці ў Еўропе пасля лонданскага Хітроў і парыжскага Шарля дэ Голя, ён абслугоўвае амаль 50 авіяліній свету.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках