1 траўня 2024, Серада, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве арыштаваны «казацкі генерал» з Беларусі, які «развязваў» пытанні за мільён еўраў

11

Беларус прапаноўваў расейскай кампаніі развязаць яе праблемы з італійскім партнёрам праз свайго земляка-суддзю ў Стакгольме.

Як стала вядома «Коммерсанту», у Маскве арыштаваны грамадзянін Беларусі Сяргей Новікаў, якія называў сябе камандуючым міратворчымі сіламі казацкай гвардыі.

За €1 млн беларус прапаноўваў расейскай кампаніі развязаць яе праблемы з італійскім партнёрам праз свайго земляка-суддзю ў Арбітражным інстытуце гандлёвай палаты Стакгольма (Міжнародны арбітражны суд Стакгольму). У выпадку нявыплаты грошай генерал-лейтэнант Новікаў гарантаваў расейцам пройгрыш са спагнаннем €3 млн.

Як паведаміла «Коммерсанту» афіцыйная прадстаўніца Таганскага райсуду Ксенія Ляпіна, з хадайніцтвам аб арышце 50-гадовага грамадзяніна Беларусі - ураджэнца вёскі Дубой Столінскага раёна Берасцейскай вобласці Сяргея Новікава - звярнуліся следчыя следчага ўправы УУС Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі (ЦАО) Масквы.

«Пастановай суда ў дачыненні да Новікава была абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на два месяцы», - патлумачыла спадарыня Ляпіна, дадаўшы, што ён абвінавачваецца ва «ўчыненні махлярства ў асабліва значнай суме» (ч.4 арт.159 КК РФ).

Блізкія да следства крыніцы «Коммерсант» распавялі, што падставай для арышту беларуса стала ягонае выследжванне аператыўнікамі ўправы ФСБ Масквы і Маскоўскай вобласці. Некаторы час таму да іх звярнуліся прадстаўнікі ЗАТ «Прамысловая кампанія «Промконтроллер».

Яно ўваходзіць у групу кампаній «Текон» - буйнога расейскага распрацоўніка абсталявання і пастаўшчыка інжынірынгавых прапаноў у галіне прамысловай аўтаматызацыі. «Промконтроллер» як адно з падраздзяленняў «Текона» займаецца вытворчасцю праграмуемых кантролераў, інтэлектуальных датчыкаў, тэрмападвесак, блокаў газаабсталявання і іншых спадарожных прылад, якія вельмі запатрабаваныя ў самых розных галінах прамысловасці, але ў першую чаргу ў энэргетыцы.

Нядаўна ў «Промконтроллера» сарваўся міжнародны кантракт, укладзены з італійскай кампаніяй Societa per Impianti Generali (SPIG), якая ўжо 80 гадоў працуе на рынку распрацоўкі, вытворчасці і ўводу ў эксплуатацыю сістэм астуджэння і градзірняў. Апошнімі гадамі SPIG актыўна працуе за межамі Італіі, у тым ліку і ў Расеі. Умовы кантракту «Промконтроллера» з замежнікамі прадугледжвалі развязанне спрэчных пытанняў у Міжнародным арбітражным судзе Стакгольма.

Пасля таго, як у ім пачалося разбіральніцтва, да прадстаўнікоў «Промконтроллера» звярнуўся нейкі мужчына. Ён меў сувязь толькі дыстанцыйна - праз тэлефон або з дапамогай электроннай пошты, тлумачачы, што можа дапамагчы ў развязанні пытання ў Стакгольме. Ён паведаміў, што сам ён беларус, а суддзя, які разглядае справу ў арбітражы, з'яўляецца ягоным знаёмым - таксама грамадзянінам Беларусі, вядомым юрыстам Аляксеем Анішчанкам. Прычым апошні нібыта ўжо прыняў пастанову аб задавальненні пазову італійскай кампаніі. Але ўсё яшчэ можна паправіць - за €1 млн. У адваротным выпадку, як сцвярджаў гэты чалавек, згодна з пастановай стакгольмскага суда «Промконтроллеру» давядзецца выплаціць ўжо €3 млн.

Абяцаўшы падумаць, прадпрымальнікі наважылі звярнуцца ў праваахоўныя органы. Далейшая сувязь з беларусам ішла ўжо пад кантролем супрацоўнікаў УФСБ. У рамках аператыўнага эксперыменту беларусу была прызначаная сустрэча, на якой прадстаўнікі «Промконтроллера» паабяцалі перадаць неабходную суму.

На днях у памяшканні аднаго з камерцыйных банкаў у цэнтры Масквы чалавек ад «вырашальніка» быў затрыманы супрацоўнікамі службы сталічнага УФСБ па ЦАО, пасля таго, як яму ўручылі скрутак з €1 млн. Насамрэч гэта была «лялька», а сапраўдных грошай у скрутку было толькі €10 тыс. Затрыманым выявіўся грамадзянін Беларусі Сяргей Новікаў, які называе сябе камандуючым міратворчымі сіламі казацкай гвардыі ў званні генерал-лейтэнанта.

На сайце гвардыі яе мэтай заяўлена «аб'яднанне найлепшых прадстаўнікоў казацтва, якія рэпрэзентуюць элітную частку патомных казакоў». Там жа сцвярджаецца, што гвардыя дзейнічае на тэрыторыі амаль усіх краін былых СССР і Югаславіі, а таксама ў Нямеччыне, Францыі, Турцыі, Польшчы, Румыніі, Кітаі і ЗША. Цікава, што акрамя камандуючага ў спісе кіраўнікоў казакоў-міратворцаў уважаецца толькі адзін чалавек - «атаман савета стаўкі міратворчых сіл казацкай гвардыі» генерал-палкоўнік Уладзімір Новікаў - бацька арыштаванага ў Маскве камандуючага.

Матэрыялы ў дачыненні да Сяргея Новікава былі перададзеныя з ФСБ у паліцыю, якая і распачала ў дачыненні да яго крымінальную справу. Пры гэтым ужо вядома, што праваахоўнікі правяраюць арыштаванага «развязальніка» на ўчыненне аналагічных злачынстваў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках