2 траўня 2024, Чацвер, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрмін альтэрнатыўнай службы будзе ўдвая большы за тэрмін воінскай

9
Тэрмін альтэрнатыўнай службы будзе ўдвая большы за тэрмін воінскай

Людзі без вышэйшай адукацыі будуць праходзіць альтэрнатыўную службу цягам 3 гадоў.

Савет міністраў зацвердзіў палажэнне аб парадку і ўмовах праходжання грамадзянамі альтэрнатыўнай службы, а таксама аб парадку і ўмовах выплаты страхавых сум у абавязковым дзяржаўным страхаванні грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, паведамляе БелаПАН.

Тэрміны альтэрнатыўнай службы ўдвая перавышаюць тэрміны службы ў войску: для грамадзян без вышэйшай адукацыі - 36 месяцаў, для асоб з вышэйшай адукацыяй - 24 месяцы. Пры гэтым у тэрмін альтэрнатыўнай службы не залічваюцца дні, на якія прыпадае знаходжанне грамадзяніна ў адпачынку ў сувязі з паступленнем на вучобу і атрыманнем адукацыі. Не залічваюцца і дні знаходжання пад арыштам, а таксама дні, калі службу прапускаюць без уважлівых прычын.

Праходзіць альтэрнатыўную службу можна ў арганізацыі аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай, сельскай і лясной гаспадаркі, а таксама ў арганізацыях, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам і рамонтам дарог і чыгуначных шляхоў. Пералік работ для выканання складае 84 пункты.

Закон аб альтэрнатыўнай службе уваходзіць у дзеянне з 1 ліпеня. Ён рэгулюе стасункі, звязаныя з праходжаннем альтэрнатыўнай службы замест вайсковай.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках