1 траўня 2024, Серада, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ напала на амерыканскага дыпламата ў Маскве

12
ФСБ напала на амерыканскага дыпламата ў Маскве
Здание посольства США в Москве
Фото: novayagazeta.ru

Супрацоўнік ФСБ у цывільным збіў дыпламата, спрабуючы перашкодзіць яму ўвайсці ў будынак амбасады ЗША ў Маскве.

Пра гэты інцыдэнт раней не паведамлялася.

Раніцай 6 чэрвеня супрацоўнік ФСБ у цывільным напаў на амерыканскага дыпламата, спрабуючы перашкодзіць яму ўвайсці ў будынак амбасады ў Маскве, паведаміў у сваёй калонцы журналіст The Washington Post Джош Рогінь (пераклад - РБК).

Ён спасылаецца на чатырох амерыканскіх чыноўнікаў, якія паінфармаваныя пра інцыдэнт.

Дыпламату атрымалася ўвайсці ў амбасаду, але ў выніку сутычкі з супрацоўнікамі ФСБ ён атрымаў пералом пляча, а таксама іншыя траўмы, сцвярджае Рогінь. Крыніцы журналіста пацвердзілі яму, што пацярпелага вывезлі з Расеі для аказання тэрміновай медыцынскай дапамогі і ён застаецца за яе межамі.

Ананімны чыноўнік распавёў Рогіню, што расейскі амбасадар Сяргей Кісляк быў выкліканы ў Дзярждэпартамэнт, дзе яму было зроблена папярэджанне ў сувязі з інцыдэнтам.

Адна з крыніц журналіста сказала яму, што дыпламат спрабаваў схавацца ў пасольстве, каб пазбегнуць затрымання расейскімі спецслужбамі. Іншая крыніца сказала, што дыпламат, імаверна, працаваў на амерыканскую выведку, выкарыстоўваючы дыпламатычнае прыкрыццё.

Рогінь адзначае, што прадстаўнікі Дзярждэпартамента і ЦРУ адмовіліся каментаваць інцыдэнт, а таксама патлумачыць, ці працаваў дыпламат на амерыканскую выведку. Журналіст адзначае, што калі дыпламат не быў супрацоўнікам разведкі, то ў яго крыніц няма іншых тлумачэнняў інцыдэнту. Адзін з суразмоўцаў Рогіня заўважыў, што супрацоўнікі ФСБ рэгулярна дзяжураць каля амерыканскай амбасады ў Маскве.

У панядзелак Рогінь у сваёй калонцы распавёў, што амерыканскіх дыпламатаў у Маскве і шэрагу еўрапейскіх сталіц запалохваюць і пераследуюць з боку расейскіх спецслужбаў. З яго слоў, яму вядома аб серыі дакладных запісак са скаргамі ад дыпламатаў, а дзяржсакратар Джон Кэры падчас сакавіцкага візіту папрасіў расейскага прэзыдэнта Уладзімера Пуціна спыніць выкарыстоўваць такія метады ціску.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента Элізабэт Труда афіцыйна пацвердзіла, што за апошнія два гады значна ўзрасла колькасць выпадкаў пераследу дыпламатаў расейскімі сілавымі структурамі. Яна таксама пацвердзіла факт абмеркавання гэтай тэмы Кэры і Пуціным, але не стала ўдакладняць падрабязнасці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках