26 красавiка 2024, Пятніца, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савет Федэрацыі РФ ухваліў «падатак на Google»

14
Савет Федэрацыі РФ ухваліў «падатак на Google»

Закон увойдзе ў дзеянне з 1 студзеня 2017 года.

Савет Федэрацыі Расеі ўхваліў закон, які прадугледжвае спагнанне ПДВ (18%) з аперацый у інтэрнэце ў продажы замежнымі кампаніямі расейцам электронных паслуг, гульняў, музычных твораў, кніг і відэапрадукцыі (так званы «падатак на Google»), піша interfax.ru.

Да паслуг, што абкладаюцца ПДВ, будзе належыць выдаванне праз інтэрнэт правоў на выкарыстанне праграм для кампутараў, у тым ліку гульняў і баз звестак. Да іх таксама будзе належаць аказанне рэкламных паслуг у інтэрнэце, аказанне паслуг для размяшчэння прапаноў аб набыцці тавараў і паслуг, для падтрымкі электронных рэсурсаў, выдавання даменных імёнаў і паслуг хостынгу, выдаванне правоў на выкарыстанне электронных кніг, музычных твораў, графічных малюнкаў і відэа.

Да паслуг у электроннай форме не будзе належыць рэалізацыя тавараў, калі іх пастаўка вядзецца без выкарыстання інтэрнэту, продаж праграм і баз звестак на матэрыяльных носьбітах, аказанне паслуг у выдаванні доступу да інтэрнэту.

Замежным кампаніям, у тым ліку арганізацыям-пасярэднікам, спатрэбіцца стаць на ўлік у падатковай службе і плаціць падатак на дададзеную вартасць. Заява аб пастаноўцы на ўлік падаецца замежнай арганізацыяй не пазней за 30 дзён з дня пачатку аказання названых паслуг.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках