8 траўня 2024, Серада, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінгандлю не ведаюць, калі ў крамах з'явяцца новыя грошы

7
У Мінгандлю не ведаюць, калі ў крамах з'явяцца новыя грошы

У першы дзень дэнамінацыі новых грошай у крамах дакладна яшчэ не будзе.

Раніцай 1 ліпеня новых грошай у крамах яшчэ не будзе. Пра гэта сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, паведаміў намеснік міністра гандлю Эдвард Матуліс, інфармуе БелТА.

Са слоў Эдварда Матуліса, 1 ліпеня “мы яшчэ не ўбачым у гандлёвых аб'ектах новых грошай, а 2-га - напэўна так".

"Калі мы ранкам пойдзем у крамы, нідзе новых грошай яшчэ не будзе. Думаю, што яны з'явяцца ў гандлёвай сетцы ўжо ў працэсе інкасацыі", - растлумачыў намеснік міністра.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што беларусы штурмуюць банкаматы апошнімі днямі перад дэнамінацыяй.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках