26 красавiка 2024, Пятніца, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэракт у Стамбуле не напалохаў беларусаў

12
Тэракт у Стамбуле не напалохаў беларусаў
ФОТА: AP

Ад тураў у Турцыю адмаўляюцца адзінкі.

Тэракт у аэрапорце ў Стамбуле не напалохаў беларускіх турыстаў. Адзінкі адмаўляюцца ад тураў у Турцыю. З Менска чартары ў Стамбул не лятаюць, толькі ў Ізмір і Анталію. Курорты знаходзяцца за 550 - 710 км ад Стамбула, піша tut.by.

Масавых зваротаў аб скасаванні тураў на турэцкім кірунку ў канторы тураператара TEZ TOUR няма. Ёсць адзінкавыя адмовы, але не ўсе з іх звязаныя з трагедыяй, якая адбылася ў Стамбуле.

- Сітуацыя з беларускімі турыстамі на курортах Турцыі старанна асочваецца і знаходзіцца пад кантролем, - паведамляецца ў прэс-рэлізе тураператара. - Мясцовыя ўлады Анталіі ды Ізміра паведамілі нашым турэцкім партнёрам аб павышаных захадах бяспекі ў грамадскіх зонах, месцах збору людзей, гатэлях, турыстычных аб'ектах. Цяпер усе беларускія турысты працягваюць свой адпачынак у гатэлях. Зваротаў і скаргаў у сувязі з сітуацыяй у Стамбуле не паступала.

Прадстаўнікі тураператара Coral Travel заўважылі, што пакуль адмоў ад тураў у Турцыю няма, але невядома, што будзе заўтра. Людзі думаюць.

- Няшмат часу яшчэ мінула з моманту тэракту. Турагенты цікавяцца становішчам у Турцыі, тэлефанаванняў было мала. Стамбул далёка, мы ляцім у Анталію ды Ізмір. Ясна, што ў турэцкіх аэрапортах цяпер будуць старацца ўзмацніць захады бяспекі - гэта 100%, - заўважылі там.

Аляксандр Бурдзейка, намеснік дырэктара тураператара «АэраБелСэрвіс», заўважыў, што пакуль ад турыстаў паступаюць толькі тэлефанаванні. Людзі цікавяцца тым, што будзе, калі яны адмовяцца ад набытага туру ў Турцыю.

Нагадаем, што калі краіна, куды ляціць турыст, не абвешчаная ваеннай і беларускі МЗС не выдаў рэкамендацыі, што лётаць туды небяспечна, шанцаў вярнуць усе грошы за тур практычна няма.

Тым часам МЗС Беларусі рэкамендуе беларускім турыстам унікаць месцаў з вялікай колькасцю людзей у Турцыі і не наведваць паўднёва-ўсходнія правінцыі.

Паводле звестак міністэрства, у асноўных курортных зонах Турцыі сітуацыя стабільная і падкантрольная.

Нагадаем, 28 чэрвеня ў аэрапорце Ататурка ў Стамбуле адбыліся выбухі. Ёсць загінулыя і параненыя. У атацы на аэрапорт удзельнічалі тры смяротнікі. Усе спачатку адкрылі агонь са зброі, якую прынеслі з сабой, а затым падарвалі сябе.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках