2 траўня 2024, Чацвер, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Рыбак прадставіў «юбілейны» кліп

13

Спявак з беларускімі каранямі Аляксандр Рыбак адсвяткаваў 10-годдзе сваёй творчай дзейнасці.

Спявак падаў на суд прыхільнікаў свой новы кліп «I Came To Love You».

У відэа пераможца «Еўравізіі-2009» упершыню паўстае без яго знакамітай скрыпкі.

У 2016 годзе спаўняецца 10 гадоў, як Аляксандр Рыбак выйграў у першым тэлевізійным шоў талентаў у Нарвегіі, нагадвае БелТА.

Сінгл «I Came To Love You» з'яўляецца пазітыўнай песняй, якая добра ўпісваецца ў летні перыяд. Як прызнаецца Аляксандр Рыбак, на самай справе песня была напісана для яго сяброўкі. На шчасце, сонечнай кампазіцыяй ён пасля наважыў падзяліцца з усім светам.

На сваёй старонцы ў Facebook Рыбак падзяліўся новым відэа і напісаў: «Заўсёды бываюць цяжкія дні. Але калі вы дзяліцеся любоўю, шчасце абавязкова прыйдзе. Калі ласка, падзяліцеся гэтым відэа з усімі добрымі сябрамі».

На сёння відэа, апублікаванае на YouTube, паглядзелі больш як 220 тыс. разоў.

Забягаючы наперад, новыя песні Аляксандра Рыбака ў гонар 10-гадовага юбілею будуць выходзіць цягам лета і восені, у канчатковым выніку атрымаецца поўны плэйліст пад назвай «Канферансье». Акрамя таго, Аляксандр прэзентуе 6 ліпеня ў нарвежскім горадзе Ларвік сваё новае шоў «Канферансье».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках