2 траўня 2024, Чацвер, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кабуле пры выбуху загінулі 40 выпускнікоў паліцэйскай акадэміі

3
У Кабуле пры выбуху загінулі 40 выпускнікоў паліцэйскай акадэміі
Фота: AP/Rahmat Gul

На шляху руху аўтакалоны спрацавалі два выбуховыя прыстасаванні.

Прынамсі 40 чалавек загінулі ў выніку нападу смяротніка на аўтакалону ў заходняй частцы афганскай сталіцы Кабулу, паведамляе BBC.

Паводле звестак мясцовых уладаў, у машынах ехалі выпускнікі паліцэйскай акадэміі. Паведамляецца, што на шляху руху аўтакалоны спрацавалі два выбуховыя прыстасаванні. Як мяркуецца, як мінімум адно з іх прывёў у дзеянне смяротнік.

Адказнасць за напад узялі на сябе талібы.

Інцыдэнт адбыўся праз тыдзень пасля нападу ў Кабуле на аўтобус, які перавозіў непальцаў, што ахоўвалі амбасаду Канады. У выніку той атакі загінулі 14 чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках