2 траўня 2024, Чацвер, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны ідэолаг Brexit адмовіўся ад барацьбы за пасаду прэм'ера Брытаніі

30
Галоўны ідэолаг Brexit адмовіўся ад барацьбы за пасаду прэм'ера Брытаніі
Борыс Джонсан
ФОТА: GETTY IMAGES

Былы мэр Лондана Борыс Джонсан перадумаў вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду прэм'ера.

Выступаючы ў Лондане на мерапрыемстве, якое анансавалася як пачатак ягонай перадвыбарнай кампаніі, Борыс Джонсан заявіў, што ён няўпэўнены ў тым, што гатовы стаць лідарам, які зможа забяспечыць адзінства, паведамляе ВВС (пераклад - РБК).

Былы мэр Лондана разглядаўся букмекерамі як адзін з галоўных фаварытаў на пасаду новага лідара торы замест Дэвіда Кэмерана, які заявіў аб складанні паўнамоцтваў пасля рэферэндуму аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЕЗ.

«Я павінен сказаць вам, мае сябры, вам, якія аддана чакалі кульмінацыі гэтай прамовы, што, параіўшыся з калегамі і з улікам абставінаў, якія склаліся ў парламенце, я прыйшоў да высновы, што гэты чалавек не можа быць мной», - заявіў Джонсан на перадвыбарчай прэс-канферэнцыі. Ягоныя словы аўдыторыя сустрэла здзіўленымі воклічамі.

Раней пра пачатак перадвыбарчай кампаніі абвясцілі міністр юстыцыі Майкл Гоув, былы паплечнік Джонсана ў барацьбе супраць захавання сяброўства краіны ў ЕЗ, і міністр унутраных спраў Тэрэза Мэй.

У пераемніка Кэмерана наперадзе складаныя перамовы з Еўразвязам, бо Лондан жадае скараціць міграцыю ў Вялікую Брытанію, захаваўшы разам з тым доступ да еўрапейскіх рынкаў. Лідары краін ЕЗ, скончыўшы ў аўторак нефармальнае пасяджэнне без удзелу Вялікай Брытаніі, падкрэслілі, што ключом да атрымання прэферэнцый на ўнутраным рынку Звязу, з'яўляецца захаванне «чатырох свабод»: на рух людзей, тавараў, паслуг і капіталу.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель таксама заявіла, што Вялікая Брытанія не зможа выбіраць падчас перамоваў аб выхадзе тыя перавагі Еўрапейскага Звязу, якія ёй падабаюцца, напрыклад, адзіны рынак, не пагадзіўшыся на свабоду перамяшчэння. Кэмеран падчас апошняга саміту ЕЗ з ягоным удзелам адзначыў, што вынікі рэферэндуму былі шмат у чым прадыктаваныя міграцыйнай палітыкай Брусэля.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках