2 траўня 2024, Чацвер, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Лукашэнкаўская «мадэль» вычарпала сябе

17
Леанід Злотнікаў: Лукашэнкаўская «мадэль» вычарпала сябе
Леанід Злотнікаў

Унутраных рэсурсаў, каб спыніць падзенне ўзроўню жыцця, у Беларусі проста няма.

Міжнародны валютны фонд прадказаў, што спад у беларускай эканоміцы прадоўжыцца яшчэ, як мінімум, паўтара года. Як у чацвер заявіў кіраўнік місіі МВФ аб Беларусі Пітэр Долман, рэцэсія ў краіне будзе прадаўжацца як у 2016, так і ў 2017 годзе.

Як зменіцца жыццё беларусаў, калі такі песімістычны прагноз міжнародных экспэртаў стане рэальнасцю, «Салiдарнасць» запыталася ў вядомага эканаміста Леаніда Злотнікава.

- Я б не стаў нашы эканамічныя рэаліі называць рэцэсіяй, - адказаў ён. - Рэцэсія - гэта калі ў Нямеччыне цягам двух кварталаў ёсць невялікі спад аб'ёмаў вытворчасці ВУП, гэта значыць, звычайнае цыклічнае ваганне эканомікі. У нас жа адбываецца крызіс існай эканамічнай мадэлі, якая давяла сваю недзеяздольнасць і вычарпала магчымасці для развіцця.

На думку экспэрта, сённяшнія праблемы звязаныя з тым, што ў Беларусі доўгі час узровень жыцця быў завышаны ў параўнанні з магчымасцямі эканомікі:

- Успомніце, пачынаючы з 2012 да ліпеня 2014 года даходы беларусаў раслі вельмі хуткімі тэмпамі. І адбывалася гэта штучна - шмат у чым за кошт падтрымкі Расеяй беларускай эканомікі. Сёння ж варункі змяніліся, і адбываецца прымусовае выраўноўванне даходаў насельніцтва да рэальнага ўзроўню. Паглядзіце, за апошнія два гады, нават паводле афіцыйнай статыстыкі, у нас рэальны заробак знізіўся на 15%. Я думаю, што ў будучыні, калі не будзе прыватызацыі буйных прадпрыемстваў або крэдыту МВФ, ён знізіцца яшчэ на 10-15%. Унутраных рэсурсаў, каб спыніць падзенне ўзроўню жыцця, у Беларусі проста няма.

Са словаў Леаніда Злотнікава, сёння беларусам застаецца спадзявацца толькі на тое, «што нам дадуць добрую суму - некалькі мільярдаў».

- Толькі тады спад узроўню жыцця спыніцца, але падымацца ён не будзе дакладна, - падсумаваў суразмоўца «Салiдарнасцi». - Для росту патрэбныя рэформы і замежныя інвестыцыі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках