26 красавiка 2024, Пятніца, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі метад пазбавіцца ад успамінаў

7
Навукоўцы знайшлі метад пазбавіцца ад успамінаў

Метад выявіўся нашмат прасцейшым, чым чакалася напярэдадні эксперыменту.

Нэйрабіёлагі з Лювэнскага каталіцкага ўніверсітэта ў Бэльгіі і Інстытута Ляйбніца ў Нямеччыне змаглі сцерці асацыятыўныя ўспаміны ў мышэй, здушыўшы чыннасць аднаго-адзінага гена ў галаўным мозгу.

Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Biological Psychiatry ў чацвер, 30 чэрвеня, піша lenta.ru.

Памяць зазвычай парушаецца праз нэйрадэгенерацыйныя разлады, няшчасныя выпадкі або сур'ёзныя стрэсы. Аднак навукоўцы паказалі, што некаторыя ўспаміны могуць быць выдаленыя, калі здушыць чыннасць аднаго канкрэтнага гена. Нэйробіёлагі правялі доследы з генетычна мадыфікаванымі мышамі, у якіх быў зменены ген нэйропластын (neuroplastin) такім чынам, што яго можна выключыць у пэўныя моманты часу.

Функцыі нэйрапластыну даследуюць толькі некалькі навуковых груп у свеце. Як было паказана, гэты ген вельмі важны для дзейнасці мозгу. Напрыклад, калі ў чалавеку нэйрапластын з якіх-небудзь прычын зніжае сваю чыннасць, то гэта можа прычыніцца да зніжэння інтэлектуальных здольнасцяў і шызафрэніі.

У эксперыменце навукоўцы навучылі мышэй перасоўвацца з аднаго канца клеткі ў іншую пры запаленым светлавым сігнале. Жывёліны запомнілі, што калі гарыць святло, то ля супрацьлеглай сценкі будзе з'яўляцца харч. Гэта называецца асацыятыўным навучаннем, і найбольш вядомым прыкладам з'яўляюцца сабакі Паўлава, у якіх узнікае слінацёк кожны раз, калі яны чуюць званок.

Калі мышы навучыліся паспяхова выконваць тэст, біёлагі вымкнулі нэйрапластын, і жывёліны больш не змаглі развязваць гэтую задачу хутка і правільна. Са слоў навукоўцаў, здаецца дзіўным тое, што вымыкання аднаго-адзінага гена дастаткова, каб выдаліць згадкі, сфармаваныя да або падчас навучання. У будучых даследаваннях нэйрабіёлагі плануюць высветліць, ці грае нэйрапластын ролю ў фармаванні іншых тыпаў памяці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках