9 траўня 2024, Чацвер, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін дазволіў расейцам адпачываць у Турцыі

Пуцін дазволіў расейцам адпачываць у Турцыі
ФОТА: TACC

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб зняцці забароны на продаж турыстычных тураў у Турцыю.

Пытанне аб скасаванні іншых абмежаванняў будзе разглядацца падчас перамоў паміж урадамі дзвюх краін, піша РБК.

Як паведамляе прэс-служба Крамля, кіраўнік расейскай дзяржавы ўнёс змены ва ўказ ад 28 лістапада 2015 года аб ужыванні спецыяльных эканамічных захадаў у дачыненні да Турэцкай Рэспублікі. Гаворка ідзе аб скасаванні абмежавання на рэалізацыю турыстычнага прадукту, які прадугледжвае наведванне Турцыі грамадзянамі Расеі.

Акрамя гэтага Пуцін даручыў ураду Расеі зрабіць захады, якія прадугледжваюць скасаванне забароны на чартарныя паветраныя перавозкі паміж Расеяй і Турцыяй, а таксама правесці перамовы з урадам гэтай краіны аб пытаннях эканамічных стасункаў.

Ва ўказе гаворыцца пра тое, што ў залежнасці ад выніку перамоў з Турцыяй урад будзе ўносіць прапановы аб змене тэрміну дзеяння або характару спецыяльных эканамічных ды іншых захадаў.

29 чэрвеня 2016 года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пасля тэлефоннай размовы з турэцкім лідарам Рэджэпам Эрдаганам заявіў аб блізкім зняцці абмежаванняў на паездкі расейскіх турыстаў на курорты Турцыі і скасаванне забароны на чартарныя пералёты. «Адміністрацыйныя абмежаванні мы здымаем. Эрдаган запэўніў мяне ў тым, што яны зробяць усё, што ад іх залежыць, каб гарантаваць бяспеку нашых грамадзян», - сказаў прэзідэнт РФ, даручыўшы ўраду пачаць перамовы аб аднаўленні супрацоўніцтва з Турцыяй, у тым ліку ў турыстычнай сфэры.

Удзень 30 чэрвеня кіраўнік урада Расеі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў аб тым, што эканамічныя санкцыі, якія былі ўведзеныя ў дачыненні да Турцыі, будуць касавацца за некалькі этапаў. Паводле слоў прэм'ер-міністра, з аднаго боку, трэба касаваць абмежаванні з улікам паляпшэння агульнапалітычнага фону. З іншага боку, рабіць гэта трэба не на шкоду расейскім вытворцам і тым партнёрам, якія занялі вызваленыя нішы расейскага рынку.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках