17 траўня 2024, Пятніца, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Спачатку «выбары» - потым змены ў выбарчае заканадаўства

27
Ярмошына: Спачатку «выбары» - потым змены ў выбарчае заканадаўства
Лідзія Ярмошына

Са словаў старшыні ЦВК, на «выбарах» будуць улічаныя толькі 2 з 30 рэкамендаваных АБСЕ паправак.

Пра гэта кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла 8 чэрвеня журналістам, паведамляе БелаПАН.

«Я абавязкова пасля парламенцкіх «выбараў» буду выступаць за ўнясенне зменаў у выбарчае заканадаўства», - заявіла Ярмошына.

Ярмошына адзначыла, што ў яе ўжо ёсць «пэўныя погляды і запісаныя пазіцыі на чарнавіках», якія тычацца магчымых паправак у Выбарчы кодэкс.

Лідзія Ярмошына таксама заявіла, што пры распрацоўцы пастановы аб парадку стварэння выбарчых камісій часткова ўлічаныя рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ, зробленыя пасля прэзідэнцкіх «выбараў» 2015 года.

Пастанова аб парадку стварэння выбарчых камісій прынятая 8 чэрвеня на пасяджэнні ЦВК.

У пастанове, са словаў Ярмошынай, улічаныя дзве рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ. Па-першае, гэта працэдура ўтварэння камісій. Так, склад камісіі будзе фармавацца шляхам рэйтынгавага галасавання аб вылучаных прадстаўніках.

Пры гэтым павінны абмяркоўвацца дзелавыя якасці прэтэндэнтаў. «Трэба правесці стварэнне камісіі так, каб, напрыклад, прадстаўнікі апазіцыйнай партыі разумелі, чаму яны не пайшлі ў склад камісій, што адпаведную пастанову прыняў калегіяльны орган», - сказала кіраўніца ЦВК.

Другая рэкамендацыя БДІПЧ АБСЕ, якую ўлічыла Цэнтральная камісія, тычыцца надання права міжнародным назіральнікам і прадстаўнікам палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў прысутнічаць на пасяджэннях выканаўчых і прадстаўнічых органаў, на якiх утвараюцца выбарчыя камісіі.

«Прысутнасць назіральнікаў на пасяджэннях, падчас якіх фармуецца склад камісій, не прадугледжаная выбарчым заканадаўствам. Аднак на папярэдніх выбарах нам паступалі адпаведныя звароты Беларускага Хельсінскага камітэта. Для зняцця канфліктных сітуацый мы наважылі дазволіць прысутнасць назіральнікаў на пасяджэннях выканаўчых і прадстаўнічых органаў», - сказала Ярмошына.

Згодна з дакументам упершыню на парламенцкіх выбарах таксама будуць створаныя тэрытарыяльныя (абласныя і Менская гарадская) выбарчыя камісіі. Традыцыйна будуць утвораныя акруговыя і ўчастковыя камісіі.

Прапановы ва ўдасканаленні выбарчых працэсаў, нагадаем, БДІПЧ АБСЕ распрацавала пасля прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.

Нагадаем, што пасля 1994 года ніводныя «выбары» ў Беларусі не былі прызнаныя АБСЕ і міжнароднай супольнасцю як неадпаведныя дэмакратычным стандартам.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках