2 траўня 2024, Чацвер, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Транснефть» на траціну скарачае пастаўкі ў Беларусь

3
«Транснефть» на траціну скарачае пастаўкі ў Беларусь
ФОТА: РІА «Новости»

Прадавец запэўнівае, што беларускія прадпрыемствы позна падалі заяўкі на пастаўкі нафты ў трэцім квартале.

Большасць заявак паступіла толькі ў чацвер, 30 чэрвеня, паведаміў tass.ru прадстаўнік «Транснефть».

«Аб'ёмы паставак былі скарэктаваныя графікам Мінэнерга на траціну ў бок змяншэння і на ліпень складаюць па 590 тысяч тон на кожны з двух заводаў. Большая частка заявак ад нафтавых кампаній прыйшла толькі сёння. Пры атрыманні намі аплаты на выдадзеныя заданні на аплату ўсім будуць выдадзены маршрутныя даручэнні. Гэты працэс зазвычай займае не менш за дзень і залежыць ад умення бухгалтэрый вертыкальна інтэграваных кампаній», - сказаў ён.

Са слоў прадстаўніка кампаніі, цяпер на «Нафтан» выпісана 160 тысяч тон тавару. На Мазырскі НПЗ выпісваецца дзве партыі на 57 і 135 тысяч тон.

«Прыпыненне Мазыру ў сувязі з позняй рэгістрацыяй не пагражае, бо ў яго назапашаныя дастатковыя аб'ёмы таварнай нафты ў ёмістасцях», - упэўнены прадстаўнік «Транснефть».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках