26 красавiка 2024, Пятніца, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ: Баскін цалкам сплаціў шкоду і адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе

8
КДБ: Баскін цалкам сплаціў шкоду і адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе
Яўген Баскін
ФОТА: TUT.BY

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Баскіна і ягоных калег з «Сэрвалюксу» працягваецца.

Бізнэсовец адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта tut.by распавёў начальнік прэс-службы КДБ Беларусі Дзмітрый Пабяржын.

«Расследаванне працягваецца. У сувязі з тым, што Яўген Баскін цалкам кампенсаваў інкрымінаваную яму шкоду, змененая мера стрымання пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах», - распавёў прадстаўнік Камітэта дзяржбяспекі.

Якую суму кампенсаваў Баскін - не паведамляецца.

Нагадаем, 14 сакавіка Яўген Баскін разам з некалькімі калегамі з «Сэрвалюксу» - агулам 15 чалавек, быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ. Іх падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на вельмі вялікую суму - шкода складае не менш за 370 млрд недэнамінаваных рублёў.

Як распавёў 15 сакавіка старшыня КДБ Валерый Вакульчык, Яўген Баскін і ягоны фінансавы дырэктар былі затрыманыя ў менскім аэрапорце пры спробе ўцячы за мяжу.

22 сакавіка Яўген Баскін быў пераведзены пад хатні арышт бу сувязі з нанова адкрытымі абставінамі». Сам прадпрыемец каментаваць сваё затрыманне і вызваленне са следчага ізалятара КДБ не стаў.

У канцы 2015 года таксама былі распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да дзвюх вялікіх структур, якія займаліся, як і Баскін, вырабам кармоў і імпартам кармавых дадаткаў, - «Біякома» «сэнатара» Андрэя Паўлоўскага і «Консула» братоў Гільманаў і Віктара Раўкова. Яны абвінавачваюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках