5 траўня 2024, Нядзеля, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарам Берасцейшчыны распавялі аб малым памежным руху

Актывісты арганізацыі «Вольны горад» працягваюць інфармаванне насельніцтва ў рэгіёнах аб малым памежным руху.

Гэтым разам берасцейскія актывісты наведалі вялікія паселішчы на поўначы Берасцейскага раёна: Клейнікі, Матыкалы, Вістычы, Чарнаўчыцы. Плакаты з інфармацыяй аб малым памежным руху з'явіліся на дошках аб'яў, улёткі раздаваліся на вуліцах і распаўсюджваліся праз паштовыя скрыні, паведамілі сайту charter97.org актывісты арганізацыі «Вольны горад».

Вядома, што асноўную частку сельскага насельніцтва складаюць людзі сталага веку. Адзіная краіна, куды яны могуць паехаць без візы - Украіна.

Такім чынам, значная частка нашага грамадства фактычна ніколі не пакідала савецкую і постсавецкую прастору.

Гэтая «герметычнасць» мае негатыўныя сацыяльныя і палітычныя наступствы. Малы памежны рух можа стаць прыступкай не толькі ў паляпшэнні дабрабыту людзей, але і разварушыць іх у палітычным, сацыяльным і культурным плане.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках