5 траўня 2024, Нядзеля, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расейскія пашпарты былі ў двух стамбульскіх тэрарыстаў

8
СМІ: Расейскія пашпарты былі ў двух стамбульскіх тэрарыстаў
ФОТа: GETTY IMAGES

Турэцкія СМІ назвалі імёны двух з трох смяротнікаў, якія ўчынілі тэракт у аэрапорце Стамбула.

Два з трох смяротнікаў, якія ўчынілі тэракт у аэрапорце Стамбула, ахвярамі якога сталі 43 чалавекі, мелі расейскія пашпарты. Пра гэта паведамляе DHA са спасылкай на свае крыніцы (пераклад – РБК).

Адзін з смяротнікаў меў пашпарт на імя Ракіма Булгарава, другі – Вадзіма Асманава, адзначае агенцтва.

Раней паведамлялася, што толькі адзін з трох тэрарыстаў смяротнікаў меў расейскае грамадзянства, два іншыя – былі грамадзянамі Кыргызстана і Узбекістана, адзначала агенцтва Reuters са спасылкай на неназванага турэцкага чыноўніка.

Турэцкія СМІ ў сваю чаргу паведамлялі, што да атакі можа быць датычны выхадзец з Чачні Вадзім Асманаў. У прыватнасці пра гэта пісала турэцкае выданне Hurryiet. Паводле ягоных звестак, Нацыянальная выведвальная арганізацыя зафіксавала яго прыбыццё ў Турцыю з Ракі, якая з'яўляецца сакрэтнай сталіцай тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках