4 траўня 2024, Субота, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейца аштрафавалі за рэпост артыкула пра ўдзел СССР у акупацыі Польшчы

Расейца аштрафавалі за рэпост артыкула пра ўдзел СССР у акупацыі Польшчы
Фото: beautyufa.ru

Жыхара Пермі прысудзілі да штрафу памерам 200 тысячаў расейскіх рублёў за матэрыял, які прагледзелі ўсяго 20 чалавек.

У Пермі мясцовы жыхар Уладзімір Лузгін прысуджаны да штрафу памерам 200 тыс. руб. за рэпост на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» матэрыялу, у якім гаварылася пра ўдзел СССР у акупацыі Польшчы ў 1939 годзе. Пра гэта паведамляе выданне «Коммерсант».

Артыкул «15 фактаў пра бандэраўцаў, або Пра што маўчыць Крэмль» Лузгін размясціў на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы 24 снежня 2014 года. З гэтага часу яе паспелі прагледзець 20 чалавек.

Пермскі краявы суд прызнаў, што ў артыкуле ўтрымліваюцца наўмысныя лжывыя факты пра сумесны напад СССР і Нямеччыны на Польшчу 1 верасня 1939 года. Суд пастанавіў, што матэрыял змяшчае «наўмысныя лжывыя звесткі пра дзейнасць Савецкага Саюза», у прыватнасці фразу пра тое, што «камуністы і Нямеччына разам напалі на Польшчу, развязаўшы Другую сусветную вайну, то бок камунізм і нацызм сумленна супрацоўнічалі». У прысудзе гаворыцца, што гэтыя сцвярджэнні супярэчаць фактам, выкладзеным у прысудзе Нюрнбергскага трыбуналу.

Уладзімір Лузгін спачатку прызнаваў сваю віну, але потым змяніў паводзіны. Ён пацвердзіў, што размясціў матэрыял на сваёй старонцы, але адзначыў, што не знаёмы з тэкстам прысуду Нюрнбергскага трыбуналу і не звязваў згаданых у матэрыяле камуністаў з СССР.

Гэта першы выпадак, калі мясцовы суд вынес прысуд паводле крымінальнай справы пра рэабілітацыю нацызму.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках