15 траўня 2024, Серада, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Па Віцебшчыне прайшоў тарнада

7

Таксама новая навальніца рухаецца ў бок Менска.

Інтэрнэт-карыстальнікі апублікавалі здымкі і відэа незвычайнай атмасфернай з'явы над гарадскім паселішчам Шаркаўшчына ў Віцебскай вобласці. Над населеным пунктам пранёсся сапраўдны смерч. Наймацнейшы віхор разбурыў некалькі пабудоў, сарваў дахі некалькі дамоў і пабіў шыбы, піша tut.by.

ФОТА З САЙТА TUT.BY

- Было не страшна, было вельмі цікава, такое я бачыў першы раз у жыцці, - распавёў Мікіта Васілевіч, які ўбачыў смерч у вёсцы Пашкі Шаркаўшчынскага раёна. - Да гэтага ў нас ішоў пролівень з градам. А потым гляджу - хмары нізка і закручваюцца па коле, як у тарнада. У небе яго было відаць, потым ён усё ніжэй і ніжэй апускаўся, а потым захапіў над возерам ваду і пачаў варонку круціць.

- 11 ліпеня з 16.00 да 16.30 у выніку парывістага ветру, які прайшоў па тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці, зафіксавана пашкоджанне дахаў 20 жылых дамоў у г. п. Шаркаўшчына, з жывёлагадоўчых ферм у вёсцы Маркі Шаркаўшчынскага раёна; на станцыі Шаркаўшчына адбылося перакульванне двух казловых кранаў. Адбылося аварыйнае адключэнне 2 ЛЭП, 22 ТП, 8 населеных пунктаў, 2 ферм. Хуткасць ветру дасягала 16 м/с, - паведамілі ў МНС.

Для рамонтных работ задзейнічаны 2 аварыйныя брыгады энэргетыкаў, наступствы ветру ліквідуюць 120 чалавек, працуе камісія НС.

Віцебская абласная ўправа МНС звяртае ўвагу грамадзян - штармавое папярэджанне абвешчана ва ўсёй вобласці. У перыяд з 18 да 23 гадзін у вобласці пры навальніцах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/, месцамі да 24 м/с. У Віцебску з 19 да 23 гадзін чакаюцца навальніцы, месцамі залевы і град. Навальнічная сітуацыя захаваецца цягам ночы 12 ліпеня.

Таксама новая навальніца рухаецца ў бок Менска, піша a target="_blank" href=http://nn.by/?c=ar&i=173451&lang=ru>«Наша ніва».

Сітуацыя на 18:42.

ФОТА: NN.BY
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках