Таццяна Халадовіч здабыла ў Манака залаты медаль у кіданні дзіды
2- 16.07.2016, 9:18
- 17,772
У Манака закончыўся дзявяты этап Брыльянтавай лігі.
Беларуска Таццяна Халадовіч здабыла залаты медаль у кіданні дзіды на этапе Брыльянтавай Лігі, паведамляе pressball.by.
1. Таццяна Халадовіч (Беларусь) - 65,62
2. Кэтрын Мітчэл (Аўстралія) - 63,80
3. Барбара Шпатакава (Чэхія) - 63,34
Як паведамляў раней сайт charter97.org, надоечы Таццяна перамагла на Чэмпіянаце Еўропы.