26 красавiка 2024, Пятніца, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: жанчына на тралейбусе пашкодзіла пяць прыпаркаваных легкавікоў

13

На гарадзенскай вуліцы тралейбус падбіў пяць легкавых аўтамабіляў, прыпаркаваных уздоўж правай абочыны.

Два з іх атрымалі дастаткова моцныя пашкоджанні. Паводле звестак ДАІ, за стырном тралейбуса была 43-гадовая жанчына. З яе слоў, яна адцягнулася на секунду, паглядзела ў левае люстэрка, а ў гэты час стырно тралейбуса павяло направа, піша onliner.by.

У выніку пазбегнуць наезду на прыпаркаваныя аўтамабілі ёй не ўдалося. Паведамляецца, што адна з пяці машын не падлягае аднаўленню.

ФОТА: AUTOGRODNO.BY
Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках