26 красавiка 2024, Пятніца, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гімназіст з Гародні перамог у міжнароднай алімпіядзе ў фізіцы

15

Міжнародная алімпіяда ў фізіцы прайшла ў Цюрыху з 11 да 17 ліпеня. Золата здабыў выпускнік Гарадзенскай гарадской гімназіі Эрык Камлык.

Tut.by даведаўся ў юнака, колькі часу ён бавіць за падручнікамі і дзе мерыцца атрымліваць вышэйшую адукацыю.

Эрык Камлык
фота: хатні архіў

У алімпіядзе ўдзельнічала 450 чалавек ад 14 да 19 гадоў з 90 краін. Яна праводзіцца з 1967 года і ўважаецца за самае аўтарытэтнае спаборніцтва для юных фізікаў.

- Ужо з 7 класа са мной пачаў займацца педагог Аляксей Кавалевіч. А ў 8 класе я ўзяў удзел у нацыянальнай алімпіядзе ў матэматыцы, дзе заняў першае месца. Потым зацікавіўся фізікай. Да міжнароднай алімпіяды мэтанакіравана рыхтаваўся 2 гады, - распавядае Эрык.

Алімпіяда складалася з двух тураў. Праходзілі яны ў розныя дні. У адзін дзень давалася 5 гадзін на тры тэарэтычныя задачы, у іншай - 5 гадзін на дзве эксперыментальныя. Усе заданні - на ангельскай мове, але ўдзельнікам выдаваўся ўжо гатовы надрукаваны пераклад на мове той краіны, прадстаўніком якой ён з'яўляецца.

Са слоў гімназіста, не ўсё прайшло гладка.

- Спачатку трапіўся няспраўны мультымэтар. На шчасце, на алімпіядзе можна было паклікаць валанцёра, які прыносіў новыя прылады. Потым вельмі доўга не мог разабрацца, якія драты трэба выкарыстоўваць з ім, - успамінае Эрык.

На золата гімназіст не разлічваў. Спадзяваўся атрымаць срэбра, так што першае месца стала неспадзяванкай.

Як адзначае 17-гадовы пераможца, адзін з плюсаў алімпіяды - гэта магчымасць пазнаёміцца з прадстаўнікамі розных краін. З гідамі ды іншымі суполкамі хлопцы гутарылі на ангельскай мове. А самай векапомнай падзеяй для Эрыка была экскурсія ў Ліхтэнштайн і выправа ў горы.

Эрык кажа, што паспявае не толькі вучыцца, але і хадзіць у кіно і квэструмы. А вось у сацыяльных сетках выпускнік гімназіі бывае рэдка. Сваім кумірам называе вядомага навукоўца Альбэрта Айнштайна.

Пераможцы міжнароднай фізічнай алімпіяды, дарэчы, маюць права паступаць у кожную ВНУ Беларусі без уступных выпрабаванняў. Сам Эрык свой выбар спыніў на Маскоўскім фізічна-тэхнічным інстытуце. Хоць і атрымаў мноства запрашэнняў не толькі з беларускіх, але і замежных ВНУ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках