27 красавiка 2024, Субота, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Гарбулін: «Вялікая вайна» цалкам можа стаць рэальнасцю

25
Уладзімір Гарбулін: «Вялікая вайна» цалкам можа стаць рэальнасцю
УЛАДЗІМІР ГАРБУЛІН
ФОТА: GOGETNEWS.INFO

Расея актыўна рыхтуецца да маштабных баявых дзеянняў ва Украіне.

Пра гэта заявіў дырэктар Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гарбулін у артыкуле для "Люстэрка тыдня".

"Сёння Украіна знаходзіцца ў кропцы біфуркацыі, ці перад своеасаблівым "момантам ісціны", адносна нашага канфлікту з Расеяй. Цяперашняе распаўсюджанае, але ад гэтага не менш памылковае, успрыманне адносна "зацішша" хавае ў сабе макранебяспеку. Насамрэч мы назіраем толькі за зменай парадыгмы разгортвання гэтага доўгатэрміновага канфлікту. Больш за тое, фармуецца трывожнае адчуванне "зацішша перад бурай", асабліва ўлічваючы тую актыўнасць, якую прадаўжае разгортваць Расея на тэрыторыі "ДНР" / "ЛНР", а таксама Крыма (пра які многія рэгулярна забываюць). Перспектыва маштабных баявых сутыкненняў праяўляецца на даляглядзе ўсё выразней", – піша ён.

"Вялікая вайна", да якой усё больш настойліва рыхтуецца і якую правакуе Расея, цалкам можа стаць рэальнасцю. А Расея сапраўды рыхтуецца. Для нас асабліва трывожнай з'яўляецца сітуацыя на нашых межах. Напрыклад, у Белгародскай вобласці Расея будуе адну новую (усяго за 25 км ад украінскай мяжы) і аднаўляе старую савецкую вайсковую базу. У траўні 2016 года стала вядома, што ў Растоўскай вобласці разгорнутая новая мотастралковая дывізія колькасцю каля 10 тысячаў чалавек. У Бранскую вобласць перакінутая 28-я асобная мотастралковая брыгада разам з тэхнікай і ўзбраеннем (пад патрэбы новых падраздзяленняў толькі ў гэтай галіне ўжо адводзяць прыкладна 142 гектары). У цэлым жа Расея стварае 3 новыя дывізіі: дзве ў Заходняй вайсковай акрузе, адну ў Паўднёвай. Кожная дывізія – прыкладна 10 тыс. чалавек", – інфармуе экспэрт.

"Усё гэтае назапашванне сілаў не можа прадаўжацца бясконца. Асабліва ўлічваючы паслабленне ўсходняй мяжы РФ (частка войскаў у Заходняй вайсковай акрузе перакідваецца адтуль). Расея тлумачыць гэта неабходнасцю "адэкватна адказаць на ўзмацненне NATO", але ёсць абгрунтаваныя асцярогі, што робіцца гэта з зусім іншай мэтай. Наўрад ці можна сур'ёзна паставіцца да здагадак, што навала такой масы вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі – усяго толькі "гульня цягліцамі": гэта ўсё вельмі не танныя "гульні", і яны цалкам апраўданыя, калі мяркуецца далейшае выкарыстанне гэтых сілаў паводле прамога прызначэння", – сказана ў матэрыяле.

"І менавіта мы першыя на шляху ўсёй гэтай вайсковай машыны, узначаленай агрэсіўным і цынічным расейскім кіраўніком. Мы павінны выразна разумець, што для Украіны вайсковая пагроза з боку Расеі не сыдзе ніколі. Прычым верагоднасць росту гэтай пагрозы (і пераход яе да актыўнай фазы) тым вышэйшая, чым менш паспяховай будзе праца Расеі ў дэстабілізацыі Украіны іншымі метадамі", – падкрэслівае аўтар.

"Пытанне ў тым, ці гатовыя мы прызнаць рэальнасць вайны і рыхтавацца да яе паўнавартасна. Тым больш што гэта пагаршаецца больш шырокай і важнай праблемай, з якой мы сутыкаемся ўжо цяпер: з міжнародным кантэкстам расейска-ўкраінскай вайны", – піша ён.

"Аднак нават прызнаючы высокую верагоднасць маштабнай вайны, мы павінны памятаць пра два важныя (нават прынцыповыя) моманты. Па-першае, у выпадку прамой маштабнай вайсковай агрэсіі Расеі супраць Украіны нашы шанцы выстаяць у ёй мінімальныя. Нашы патэнцыялы настолькі розныя, што чакаць іншага складана, прынамсі, гэта справядліва для цяперашняга стану ўкраінскіх Узброеных сілаў і іх вайскова-тэхнічнага забеспячэння. Наша задача максімум (зноў жа – зыходзячы з сённяшняга рэальнага стану УСУ) – нанесці суперніку максімальны страты, запаволіць яго (каб дачакацца дапамогі з боку нашых хаўруснікаў, калі яны захочуць яе прапанаваць) і зрабіць для праціўніка далейшае прасоўванне (утрыманне тэрыторыі) вельмі дарагім "задавальненнем". Па-другое (і гэта лагічна выцякае з папярэдняга пункта), наша асноўная задача – стварыць умовы для недапушчэння такой вайны. Гэта ўключае ў сябе ўсе дзеянні, накіраваныя на паслабленне РФ (дыпламатычныя, эканамічныя, інфармацыйныя), узмацненне нашага патэнцыялу стрымлівання агрэсара (у т. л. шляхам пераўзбраення войска і палітычнай кансалідацыі грамадства) і змена самога падыходу да асэнсавання пагрозаў, а таксама да рэагавання на іх", – гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках