27 красавiка 2024, Субота, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Курску пафарбавалі асфальт, каб «надаць яму эстэтычны выгляд»

4
У расейскім Курску пафарбавалі асфальт, каб «надаць яму эстэтычны выгляд»
Фото: nn.by

Карыстальнікі сацыяльных сетак выказалі здагадку, што такім чынам гарадскія ўлады імітуюць замену асфальту.

У гарадской адміністрацыі Курска патлумачылі з'яўленне ў інтэрнэце відэа з афарбоўкай асфальту жаданнем кіраўніцтва мясцовага гандлёвага цэнтра "МегаГРИНН" надаць тэрыторыі эстэтычны выгляд, паведамляе BBC.

"Паміж будынкам і праезнай часткай уладкаваныя шырокія ходнікі. Штодня іх мыюць з шампунем і рэгулярна падмятаюць. Побач з імі пралягае асфальтаваная паласа, якая аддзяляе ходнікі ад праезнай часткі. Рэгулярна раз у месяц супрацоўнікі “МегаГРИНН” адмыслова падфарбоўваюць яе, каб надаць больш эстэтычны выгляд", – тлумачыцца на сайце адміністрацыі.

Чыноўнікі таксама звярнуліся да "асабліва іранічных грамадзянаў, якія здымаюць падобнае кіно", з заклікам не спяшацца з высновамі ў падобных сітуацыях.

"Гонар роднага горада для сапраўднага кураніна павінна быць вышэйшым за танную славу", – пішуць чыноўнікі.

На відэа "Нана-тэхналогіі ва ўкладцы асфальту ў горадзе Курск", якое на гэтым тыдні атрымала вірусную папулярнасць у інтэрнэце, працаўнік зафарбоўвае ўчастак праезнай часткі, аддзеленай ад пешаходнай зоны плотам, у чорны колер.

Карыстальнікі сацыяльных сетак выказалі здагадку, што такім чынам гарадскія ўлады імітуюць замену асфальту. Іншыя выказвалі меркаванне, што працаўнік наносіў бітумную масціку, якая павінна абараняць асфальт.

На фотаздымках гандлёвага цэнтра "МегаГРИНН" у інтэрнэце выявіць чорную паласу, якую, згодна з заявай, рэгулярна падфарбоўваюць, пакуль не атрымалася.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках