27 красавiка 2024, Субота, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі фільм «Граф у апельсінах» зрабіў фурор на ММКФ

5
Беларускі фільм «Граф у апельсінах» зрабіў фурор на ММКФ
Кадр из фильма «Граф в апельсинах»
Фото: kinominska.by

Рэжысёрка Улада Сянькова з Віцебска зняла свой фільм на адным энтузіязме.

На Маскоўскім міжнародным кінафестывалі ў свой час грымелі такія стужкі "Беларусьфільма", як "Ідзі і глядзі", "Адзінокі востраў", "Роля"... Але за апошнія гады асаблівых поспехаў не было. І раптам, як гром сярод яснага неба, на цяперашнім ММКФ у праграме СПЕКТР, падрыхтаванай Пятром Шапаціннікам, з'явілася яркая карціна "Граф у апельсінах", якая зрабіла сапраўдны фурор.

"Граф у апельсінах" зняты зусім юнымі беларускімі кінематаграфістамі, але яны бліскуча справіліся з найскладанейшай задачай: зрабілі свой дэбютны фільм эмацыйна заразлівым, перадалі ў дыялогах, у бліскучым саўндтрэку адчуванне шалёнай маладосці, піша rg.ru.

Рэжысёрка з Віцебска Улада Сянькова зняла "Графа ў апельсінах" на адным энтузіязме. Сама напісала гісторыю, сама села ў рэжысёрскае крэсла. Не маючы рэжысёрскага дыплома, Улада зняла карціну, амаль не выдаткаваўшы грошай. Дзве з паловай тысячы даляраў, занятыя ў бацькоў, пайшлі на харчаванне каманды, рэквізіт і бензін. Яшчэ дзве тысячы для карэкцыі колеру і агучвання фільма былі сабраныя на краўдфандынгавай платформе.

Паводле сюжэту, кампанія падлеткаў прыязджае на лецішча адзначыць дзень народзінаў, узяўшы з сабой малодшую сястру аднаго з герояў. І ўсё б добра, калі б не знікненне дзяўчынкі. Каб яе знайсці, кампаніі давядзецца прайсці праз выпрабаванні. Мясцовыя жыхары, дзе здымалася карціна, падумалі, што ў іхняй вёсцы здымаюць парнаграфію, і выклікалі міліцыю...

У "Графа ў апельсінах" шмат добрых якасцяў. Вера рэжысёркі ў светлае спалучаецца з унутраным здароўем, фільм валодае праўдай жыцця, але праўдай не фатаграфічнай, а мастацкай, таму што рэжысёрцы і ейнай камандзе ёсць што сказаць свету. Гэта сапраўды сённяшняе беларускае кіно – цікавае, сумленнае, на добрым мастацкім узроўні і... чыста беларускае!

– Калі б год назад мне сказалі, што фільм "Граф у апельсінах" будзе ўдзельнічаць у Маскоўскім міжнародным кінафестывалі, я не паверыла б. А сёння – гэта пачатак сусветнага жыцця "Графа...", – кажа Улада Сянькова.

Добрых фільмаў на фестывалі багата. З дзясятак прывезена з Канскага і Берлінскага кінафестываляў. Гэта і васьмігадзінная "Калыханка" Лава Дыяса, нямецкі "Тоні Эрдман", "Капітан фантастыкі", "Свецкае жыццё", якім зачыніцца сёння кінафестываль. "Граф у апельсінах" з іх ліку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках