28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расея задзейнічае авіяносец для ўдараў па Сірыі

22
СМІ: Расея задзейнічае авіяносец для ўдараў па Сірыі
КРЭЙСЕР «АДМІРАЛ ФЛОТУ САВЕЦКАГА САЮЗА КУЗНЯЦОЎ»

У нанясенні ўдараў па Сірыі будзе ўдзельнічаць палубная авіяцыя з крэйсера «Адмірал Кузняцоў» з Міжземнага мора.

Паводле словаў вайскова-дыпламатычнай крыніцы ТАСС, у расейскай аперацыі ў Сірыі з кастрычніка 2016 года да студзеня 2017 года будзе задзейнічаны крэйсер «Адмірал Кузняцоў». Палубная авіяцыя з крэйсера, які размесціцца ля берагоў Сірыі, будзе наносіць удары па пазіцыях баевікоў, паведамляе РБК.

«План удзелу палубных лётчыкаў змешанага авіякрыла ў нанясенні ўдараў па тэрарыстычных групоўках у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы Генштабам падрыхтаваны, ён мае на мэце даць экіпажам практыку выканання баявых вылетаў з палубы авіяносца для паразы наземных мэтаў», – сказаў суразмоўца.

Паводле ягоных словаў, лётчыкі авіяцыйнай групоўкі на базе Хмеймім у Сірыі і палубная авіяцыя будуць працаваць «у самым цесным узаемадзеянні паміж сабой». «Адмірал Кузняцоў», які ўзначаліць пастаянную групоўку ВМФ Расеі ў Міжземным моры, будзе знаходзіцца ля берагоў Сірыі, «каб палубным знішчальнікам хапіла паліва для выканання баявых задачаў і вяртання на палубу карабля», дадаў ТАСС.

На борце крэйсера будуць знаходзіцца «парадку 15 знішчальнікаў Су-33 і МіГ-29К / КУБ і больш за дзесяць шрубалётаў Ка-52К, Ка-27, Ка-31». У канцы студзеня – пачатку лютага авіяносец вернецца ў Расею.

Раней ТАСС са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў галоўным камандаванні ВМФ Расеі паведамляла, што авіяносьбітны крэйсер «Адмірал Кузняцоў» улетку 2016 года адправяць у Міжземнае мора. Адзіны расейскі авіяносьбітны крэйсер павінен узначаліць пастаянную групоўку ВМФ Расеі ў рэгіёне.

У сярэдзіне студзеня кіраўнік галоўнай управы караблебудавання Мінабароны Расеі Уладзімір Трапічнікаў заяўляў, што мадэрнізацыя крэйсера пачнецца, як чакаецца, у канцы гэтага года. «Сёння карабель павінен прайсці аднаўленне тэхнічнай гатоўнасці, і цягам 2016 года ён будзе развязваць задачы свайго прызначэння», – тлумачыў Трапічнікаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках