28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк патлумачыў, адкуль на 2-рублёвых манетах іржа

40
Нацбанк патлумачыў, адкуль на 2-рублёвых манетах іржа
Фото: tut.by

Капейкі занадта доўга чакалі дэнамінацыі і паспелі акісліцца.

Учора ўладальнікі новых грошай заўважылі на некаторых 2-рублёвых манетах чорныя плямы – ці тое ржу, ці тое сляды акіслення. На манетах іншых наміналаў візуальных зменаў не відаць. У Нацбанку расказалі, чаму некаторыя двухрублёўкі так хутка страцілі таварны выгляд.

Рэгулятар адразу растлумачыў, што пацямнелі не ўсе двухрублёвыя манеты, перадае tut.by.

– Якасць манетаў у першую чаргу залежыць ад уласцівасцяў выкарыстаных металаў. Металы, якія ўваходзяць у склад манетаў, могуць быць схільныя да акіслення. Улічваючы, што манеты былі вырабленыя ў 2008 годзе і знаходзіліся доўгі час на захоўванні, адбыўся працэс акіслення, у выніку якога на асобных манетах з'явіліся цёмныя плямы, – расказваюць ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.

На рукі манеты з плямамі патрапілі праз «неабходнасць у сціснутыя тэрміны ажыццявіць выпуск у абарачэнне значнай колькасці манетаў».

– Аўтаматызаваны пералік манетаў не меркаваў сартавання з адабраннем манетаў з плямамі. У далейшым пры апрацоўцы дадзеныя манеты будуць адбірацца з звароту банкаўскай сістэмай, выпуск манетаў з такімі праявамі пры магчымасці ажыццяўляцца не будзе, – запэўнілі ў Нацбанку.

Пры гэтым пацямненні ніяк не адбіваюцца на плацежаздольнасці манетаў, запэўнівае рэгулятар.

– Лакальныя плямы не адносяцца да прыкметаў неплацежаздольнасці манетаў і не ўплываюць на іхнія спажывецкія ўласцівасці, звязаныя з выкарыстаннем манетаў у звароце, іх апрацоўкай, у тым ліку тэхнічнымі сродкамі прыёму, пераліку і гатункавання. Названыя манеты могуць знаходзіцца ў наяўным звароце без абмежаванняў, – кажуць спецыялісты.

У Нацбанку тлумачаць, што «аналагічныя праявы ўласцівыя і манетам іншых дзяржаваў».

Нагадаем, 2 рублі – самая буйная манета, якую выпусцілі ў зварот пасля дэнамінацыі. Яна адрозніваецца ад астатніх тэхналогіяй вырабу – гэта кальцо з сярэдзінай (у дыяметры 23,5 мм, вага – 5,81 г). Колер і сплаў – бікалор. Гэта значыць, што манета пакрытая меддзю і латунню па краях, меддзю і нікелем – у сярэдзіне.

Новыя грошы былі надрукаваныя і адчаканеныя яшчэ ў 2008 – 2009 гадах. Увесь гэты час яны знаходзіліся ў Цэнтральным сховішча Нацбанка. «Умовы захоўвання вельмі камфортныя і з грашыма ўсё ў парадку», – запэўнілі раней журналістаў у Нацбанку. Так, сістэма вентыляцыі і кандыцыянавання паветра рэгуляваліся аўтаматычна, грошы захоўваліся пры тэмпературы 22 – 25 градусаў цяпла і пры пэўным узроўні вільготнасці.

Дарэчы, у Расеі ў 2010 годзе вялікая колькасць выпушчаных Цэнтрабанкам інвестыцыйных манетаў пакрылася ржой.

У Цэнтрабанку Расеі, апавядаючы пра знешні выгляд памятных і інвестыцыйных манетаў, растлумачылі, што на іх могуць з'явіцца плямы, але гэта не псуе метал.

«Колер манеты павінен быць роўным і аднолькавым на ўсёй ейнай паверхні. З цягам часу пад уздзеяннем натуральнага асяроддзя на срэбных манетах утворыцца паціна – плёнка розных адценняў. Паціна не псуе метал манетаў, а, хутчэй, засцерагае яго ад далейшага акіслення, – гаворыцца на сайце Цэнтрабанка Расеі. – На залатых манетах звычайнай якасці пры іх звароце ў шэрагу выпадкаў могуць з'яўляцца плямы, якія ўяўляюць з сябе вокіслы металаў і мікраскапічныя часцінкі розных рэчываў, якія трапляюць на паверхню манетаў. Наяўнасць такіх плямаў не характарызуе манеты як дэфектныя».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках