28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржпазыка Беларусі выраcла на $ 1,2 мільярда

14
Дзяржпазыка Беларусі выраcла на $ 1,2 мільярда
ФОТА З САЙТА YELSK.BY

За пяць месяцаў з пачатку года пазыкі ўладаў выраслі на 7,4%.

Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 чэрвеня склала 35,3 млрд дэнамінаваных рублёў і павялічылася з пачатку года на 7,4%, або на за 2,4 млрд рублёў.

Пры гэтым вонкавая дзяржпазыка вырасла з улікам курсавых розніцаў на 637,8 млн даляраў, або на 5,1% – да 13,1 млрд даляраў, перадае tut.by

У студзені-траўні Мінфін прыцягнула вонкавы дзяржзайм памерам 855,8 млн даляраў (500 млн – крэдыт Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, 188 млн – крэдыты ўрада і банкаў Расеі, 141,6 млн – кітайскія крэдыты, 25,9 млн – МБРР, 0,3 млн – ЕБРР).

На выплаты вонкавай дзяржпазыкі з пачатку 2016 года пайшло 302,1 млн даляраў (за 125 млн – ураду Расеі, 88,3 млн даляраў – ЕФСР, 67,7 млн – банкам Кітая, 20,4 млн – МБРР, 0,7 млн даляраў – ЗША).

Унутраная дзяржпазыка на стан 1 чэрвеня склала 9,4 млрд рублёў, зменшыўшыся з пачатку года на 350 млн рублёў (дэнамінаваныя, з улікам курсавых розніцаў), або на 3,6%.

За студзень-травень 2016 года размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асобаў на 605 800 000 даляраў і 260 млн рублёў, кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для фізічных і юрыдычных асобаў на 1 004,9 млн даляраў і 412,5 млн руб.

Як раней паведамлялася, дзяржаўная пазыка Беларусі за 2015 год вырасла на 66,4% – да 328,6 трлн недамінаваных рублёў на 1 студзеня. Пры гэтым вонкавая дзяржпазыка зменшылася за год на 1,1%, унутраная – вырасла ў 2 разы, да 97,4 трлн недамінаваных рублёў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках