28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух салідарнасці «Разам» патрабуе вызваліць Славаміра Адамовіча

7
Рух салідарнасці «Разам» патрабуе вызваліць Славаміра Адамовіча
Фото: naviny.by

Рух салідарнасці «Разам» таксама патрабуе спынення практыкі выкарыстання псіхіятрыі для барацьбы з іншадумствам.

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

«1 ліпеня незаконна, гвалтоўна быў затрыманы выбітны паэт і грамадскі дзеяч, адзін з першых палітвязняў лукашэнкаўскага рэжыму Славамір Адамовіч», - гаворыцца ў заяве руху «Разам» ад 2 ліпеня.

«Найбольш абуральным у гэтай справе з'яўляецца накіраванне беларускага паэта ў псіхіятрычную лякарню, у Навінкі. Нагадаем, што ў апошні час улады выкарыстоўваюць карную псіхіятрыю ў барацьбе з іншадумствам, чаму сведчаннем справы Аляксандра Лапіцкага і Алесі Садоўскай», - падкрэслівае рух «Разам».

«Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Славаміра Адамовіча і спынення ганебнай практыкі як саміх палітычных рэпрэсій, так і выкарыстання беларускай псіхіятрыі для барацьбы з іншадумствам», - адзначаецца ў заяве, якую падпісалі сустаршыні руху салідарнасці «Разам» Юрый Ляшэнка, Аляксандр Макаеў і Алена Тоўстая.

Нагадаем, Адамовіч збіраўся 1 ліпеня наведаць магілы сваіх продкаў на могілках у Будславе (Мядзельскі раён). У гэтыя дні ў мястэчку праходзяць урачыстасці ў гонар Будслаўскай іконы Божай Маці. Паэт праз тэлефон паведаміў, што яго спынілі людзі ў цывільным адзенні, прапанавалі даглядзець ягоную торбу, але пасля адмовы Адамовіча праходзіць дагляд яго скруцілі і пасадзілі ў аўтамабіль хуткай дапамогі.

«У цывільным адзенні людзі прадстаўляюцца сябрамі БРСМ і патрабуюць паказаць торбы. Я паказваць свае рэчы адмовіўся. І мяне затрымалі, на маю думку, парушаючы ўсе законы», - падкрэсліў Адамовіч. У аўтамабілі хуткай дапамогі яго ў суправаджэнні міліцыянта адвезлі ў Мядзел. Як меркаваў Адамовіч - «на агляд».

I з'езд аргкамітэта руху «Разам» адбыўся ў чэрвені 2009 года. Рух зарэгістравана ў Чэхіі, Польшчы і Літве. У гэтым годзе арганізацыя зрабіла спробу рэгістрацыі ў Мінюсце Беларусі, аднак атрымала адмову.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках