28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фрэгат РФ учыніў небяспечны манеўр ля амэрыканскага карабля

25
Фрэгат РФ учыніў небяспечны манеўр ля амэрыканскага карабля

Другі раз за месяц расейскае вайсковае судна недапушчальна блізка падышло да карабля ВМС ЗША.

29 чэрвеня расейскі вайсковы карабель "Яраслаў Мудры" учыніў небяспечны манеўр паблізу амэрыканскага ракетнага крэйсера San Jacinto, паведаміў Sky News са спасылкай на інфармаваную крыніцу ў абаронным міністэрстве ЗША.

Інцыдэнт адбыўся ва ўсходняй частцы Міжземнага мора, піша "Гордан". Расейскае судна зрабіла "непрафесійны і рызыкоўны" разварот каля крэйсера, распавяла крыніца.

Хоць пагрозы сутыкнення не было, у Пэнтагоне прынялі манеўр "Яраслава Мудрага" за "агрэсіўны і не адпаведны правілам бяспечнага суднакіравання".

17 чэрвеня “Яраслаў Мудры", паводле звестак абароннага міністэрства ЗША, небяспечна манеўраваў паблізу двух іншых караблёў амэрыканскіх ВМС - эсмінца Gravely і авіяносца Harry Truman.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках