28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Менску 3 ліпеня

3
Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Менску 3 ліпеня
Архіўнае фота NEWSTAPE.RU

У сувязі з правядзеннем парада на прасп.Машэрава 3 ліпеня з 6.30 да заканчэння мерапрыемстваў змяняюцца трасы аўтобусных маршрутаў.

Менскае метро ў дзень рэспублікі 3 ліпеня будзе працаваць у звычайным рэжыме непрацоўнага дня, толькі на пэўны перыяд скароціцца інтэрвал руху цягнікоў, паведамілі a target="_blank" href=http://belapan.by/>БелаПАН у прэс-службе метрапалітэна.

3 ліпеня з 08.00 да 13.00 і з 19.00 да 24.00 інтэрвал руху цягнікоў на 1 і 2 лініях Менскага метрапалітэна складзе 3 хвіліны, з 13.00 да 19.00 - 5 хвілін. Закрыццё станцый «Нямігі», «Кастрычніцкай», «Купалаўскай», «Фрунзенскай» для ўваходу пасажыраў будзе запланаванае на гадзіну ночы.

Як паведаміла дзяржаўная ўстанова «Сталічны транспарт і сувязь», у сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў будзе павялічаная колькасць транспарту: 2 ліпеня на аўтобусных маршрутах №№ 1, 100; 3 ліпеня на аўтобусных маршрутах №№ 1, 73, 100 і тралейбусным маршруце № 46.

3 ліпеня будзе падоўжаная дзейнасць да 1.30 наступных маршрутаў гарадскога пасажырскага транспарту: аўтобусных №№ 1, 9д, 17, 18, 24, 29, 42, 43Д, 73, 74С, 75, 100, 112С, 113С, 147, 149, 153Д, 159, 921; тралейбусных №№ 6, 9, 16, 20, 27, 29, 52, 53, 60, 62; трамвайных №№ 3, 11.

У сувязі з правядзеннем парада войскаў Менскага гарнізона на прасп.Машэрава каля абеліска «Менск горад-герой» 3 ліпеня з 6.30 да заканчэння мерапрыемстваў (прыкладна да 12.00) змяняюцца трасы аўтобусных маршрутаў - №№ 1, 69, 119С, 1056-ТК, № 73, 1073-ТК, 91, 163, 29, 44, 136, 1051-ТК, 18, 26. Касуецца трамвайны рух на адцінку ад ДС «Возера» да вул.Чырвонай з адначасовай арганізацыяй дзейнасці часовага аўтобуснага маршруту № 903.

Шэраг аўтобусаў будзе хадзіць змененым маршрутам і ў сувязі з правядзеннем канцэртнай праграмы і святочнага салюту на прасп.Машэрава з 19.00 і да заканчэння мерапрыемстваў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках