28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусы будуць праходзіць альтэрнатыўную службу

11
Як беларусы будуць праходзіць альтэрнатыўную службу
ФОТА: EJ.BY

Цяпер навабранцы могуць выбіраць - ісці ў войска або выконваць грамадска-карысную працу на цывільнай службе.

Чаму мы пра гэта гаворым?

1 ліпеня пачаў дзейнічаць закон аб альтэрнатыўнай цывільнай службе. Цяпер навабранцы могуць выбіраць - ісці ў войска або застацца на цывільнай службе, каб выконваць грамадска-карысную працу. Але выбар ёсць не ў кожнага, пішуць «Беларускія навіны». Разбярэмся ў нюансах.

Хто можа разлічваць на альтэрнатыўную службу?

Навабранцы, якія заяўляюць аб тым, што прыняцце вайсковай прысягі, выкарыстанне зброі і ўдзел у баявых дзеяннях супярэчыць іхнім рэлігійным перакананням. Гэта адзіная падстава, якую будуць разглядаць на камісіі. Прычым матыў свой трэба яшчэ пацвердзіць.

Хто вызначае, ці маеце вы права на АЦС?

Пытанне гэты будзе разглядацца на пасяджэнні наборнай камісіі, куды ўваходзяць прадстаўнік вайсковага камісарыяту, райвыканкама, міліцыі і раённай лякарні.

Калі вы разлічваеце на альтэрнатыўную службу, то мінімум за 10 дзён да заканчэння набору трэба адправіць у гэтую самую камісію пісьмовую заяву. У ім падаяце прычыны, з якіх просіце замяніць вайсковую службу на альтэрнатыўную. Таксама адпраўляеце сваю аўтабіяграфію і тое, што пацвярджае вашы рэлігійныя перакананні (характарыстыка з грамады, да прыкладу).

Дакументы ў вашай прысутнасці разглядаюцца на пасяджэнні камісіі і вам абвяшчаюць аб прынятай пастанове. Адмову можна абскардзіць у абласной наборнай камісіі або ў судзе.

Які тэрмін службы ў «альтэрнатыўнікаў»?

Для навабранцаў з вышэйшай адукацыяй - 24 месяцы, без вышэйшай адукацыі - 36 месяцаў. У войску тэрміны ў два разы меншыя - 12 месяцаў для выпускнікоў ВНУ і 18 месяцаў для ўсіх астатніх. Чаму? Альтэрнатыўная служба, на думку беларускіх чыноўнікаў, якія не павінна быць больш прывабнай, чым тэрміновая. Мабыць, асцерагаюцца, што будзе занадта шмат ахвочых прамяняць шыхтовую падрыхтоўку на працу на цывільнай службе.

Дзе будуць працаваць і жыць «альтэрнатыўнікі»?

Наіўна меркаваць, што на альтэрнатыўнай службе можна будзе біць бібікі. «Альтэрнатыўнікаў» чакае цяжкая праца ў шпіталях, на чыгунцы, у лясах і на будоўлях. І напэўна, працу ім дадуць тую, на якую звычайныя грамадзяне не прэтэндуюць. Міністэрства працы пакуль не сфармавала канчатковы спіс арганізацый. Аднак вядома, што жыллё «альтэрнатыўнікам» дадуць задарма.

А плаціць за працу будуць?

Наўрад АЦС можна назваць удалым спосабам зарабіць, але плаціць «альтэрнатыўнікам» усё-такі будуць. Першы час - 150% найбольшай суму бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ) за апошнія паўгода. З 13-га месяца службы прадугледжаная набаўка - на 20%, з 25-га месяца службы - на 40%. Але грошы могуць і вылічыць у выпадку парушэння рэжыму працы. Дарэчы, на час адпачынку заплата захоўваецца. Так-так, у «альтэрнатыўнікаў» таксама ёсць адпачынак, выходныя і права на лісток непрацаздольнасці.

Ці магчымы вольны расклад альтэрнатыўнай службы?

АЦС - гэта ўсё ж такі не фрыланс, таму з раскладам тут строга. Час працы вызначае кіраўнік арганізацыі. Максімум - 48 гадзін на тыдзень. Пры 8-гадзінным раскладзе занятыя будуць шэсць дзён на тыдзень. Так што ў нядзелю можна адпачыць.

Важна - працоўны дзень не можа перавышаць 12 гадзін. У такім выпадку прадугледжаная кампенсацыя за кошт наступных дзён.

30 дзён аплатнага адпачынку дадуць тым, хто служыць тры гады. 20 дзён тым, хто служыць два гады. За прыкладныя паводзіны могуць дадаць да 10 дзён адпачынку, за дрэнныя - пазбавіць на той жа тэрмін.

Яшчэ 10 дзён адпачынку дапускаецца для сямейных пытанняў - вяселле, хвароба або смерць блізкага сваяка.

А якія сацыяльныя гарантыі?

Калі да альтэрнатыўнай службы вы працавалі ў дзяржаўнай арганізацыі, то пасля звальнення вас павінны зноў прыняць на тую ж пасаду або раўназначную ёй. І выдаць матэрыяльную дапамогу на суму мінімальнага заробку.

Калі раней у вас працы не было, то пасля АЦС вам гарантуецца першае працоўнае месца, з гэтым дапамогуць органы занятасці.

З навучаннем таксама не павінна быць праблем. Вяртаецеся ў каледж ці ўніверсітэт на тых жа ўмовах, што і былі да накіравання на АЦС.

Дарэчы, час праходжання альтэрнатыўнай службы залічваецца ў стаж працы.

А можна перадумаць і пайсці ў звычайнае войска?

Калі Вы ўжо праходзіце альтэрнатыўную службу, то назад дарогі няма. А калі Вы перадумалі да таго, як паехалі на працу ў лес або шпіталь, пішыце заяву ў наборную камісію, і вас адправяць у вайсковую частку.

Можа, на АЦС можна з'ехаць на адпрацоўку за мяжу?

Замежнікі час ад часу праходзяць альтэрнатыўную службу ў Беларусі. У дзіцячым хоспісе пад Менскам, напрыклад. Але для нашых навабранцаў магчымасць выезду за мяжу не прадугледжаная. Яны будуць праходзіць АЦС толькі ў Беларусі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках