8 траўня 2024, Серада, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сетцы з'явілася відэа моманту выбуху аўтамабіля Паўла Шарамета

22

На запісу відаць, што выбух адбыўся з боку кіроўцы, калі аўтамабіль прытармазіў перад скрыжаваннем.

Украінскае інтэрнэт-выданне «Обозреватель» апублікавала відэазапіс, на якім відаць момант выбуху аўтамабіля журналіста Паўла Шарамета.

Відэазапіс была зроблены адной з камер назірання, устаноўленай у раёне месца здарэння. На запісе відаць, што выбух адбыўся з боку кіроўцы, калі аўтамабіль прытармазіў перад скрыжаваннем.

Аўтамабіль з журналістам Паўлам Шараметам быў падарваны ў Кіеве на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка насупраць рэстарацыі «Макдональдс».

Выбух прагрымеў а 7.45 паводле мясцовага часу, у той час як Шарамет знаходзіўся за стырном. Генпракурор Украіны Юры Луцэнка паведаміў, у машыне было закладзенае выбуховае прыстасаванне.

Паводле папярэдняй інфармацыі, спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне магутнасцю ад 0,4 да 0,6 кг у тратылавым эквіваленце, распавёў дарадца міністра ўнутраных спраў Заран Шкірак.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках