3 траўня 2024, Пятніца, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі экспэрт: Мужчына з кіем на відэа можа быць забойцам Шарамета

99
Польскі экспэрт: Мужчына з кіем на відэа можа быць забойцам Шарамета

Мужчына на відэа паводзіць сябе занадта ненатуральна для простага відавочцы выбуху пасярод вуліцы.

Відэазапіс выбуху, які забіў Паўла Шарамета для «Белсата» пракаментаваў Анджэй Мрочак, былы кіраўнік аператыўнай секцыі ў справах тэрактаў Аддзела барацьбы з Крымінальным тэрарызмам і забойствамі варшаўскай паліцыі, а цяпер - экспэрт Цэнтра даследаванняў тэрарызму ўніверсітэта Collegium Civitas і экспэрт City Security.

- Што вам кінулася ў вочы на гэтым відэазапісу?

- Мужчына ў шапцы з кіем паводзіць сябе ненатуральна. Звярніце ўвагу - на пачатку відэа гэты мужчына ідзе з таго ж кірунку, з якога едзе машына Шарамета. Ён даходзіць да скрыжавання і затрымоўваецца. Машына яшчэ не даехала, а ён ужо затрымаўся. Стаіць спіной да вуліцы. У момант выбуху ён працягвае стаяць спіной і нават не здрыгануўся ад выбуху. Пасля выбуху звярніце ўвагу на яго левую руку. Як бы ён нешта папраўляў, каб не выпала з кішэні.

- Ён вымае руку з левай кішэні, хавае палку пад левую падпаху і пачынае бегчы.

- Толькі праз імгненне ён паварочваецца, і калі бачыць, што да машыны бягуць людзі, то ён таксама пачынае бегчы. І кій яму ўжо не патрэбны. Спачатку я думаў што ён глухі. Але, здаецца, ён проста прывык да выбухаў.

Ён бяжыць як малады хлопец а не як чалавек, які выкарыстоўвае кіёк. Дзіўныя паводзіны. Шапка, кій, а бегае, як малады. Узнікае пытанне: ці дачакаўся гэты мужчына паліцыю і ці склаў сведкавыя паказанні? Ёсць імавернасць, што ён падбег да машыны толькі каб праверыць, ці атрымалася забойства. Не выключана, што менавіта ён мог дэтанаваць выбуховую прыладу на адлегласці.

- На двары лета. Амаль нікога няма ў шапках, а тым больш у чорных куртках.

- Кій і шапка - гэта камуфляж.

- Вы ў ліхія 90-я гады працавалі ў варшаўскай паліцыі і змагаліся з арганізаванай злачыннасцю. Сустракалі вы падобныя забойствы ў сваёй кар'еры?

- Так. У такога тыпу замахах выканаўца знаходзіцца блізка і назірае. Яму трэба пераканацца, што ахвяра мёртвая. Мой досвед падказвае, што гэта менавіта такі выпадак.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках