3 траўня 2024, Пятніца, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кватэры публіцыста Андрэя Пянткоўскага праходзіць ператрус

11
У кватэры публіцыста Андрэя Пянткоўскага праходзіць ператрус
Андрэй Пянткоўскі
ФОТА: RFE/RL

У маскоўскую кватэру вядомага палітолага і публіцыста Андрэя Пянткоўскага 23 ліпеня раным-рана ўварваліся супрацоўнікі ФСБ з ордэрам на ператрус.

У кватэры знаходзіцца зарэгістраваны там унук Андрэя Пянткоўскага Філіп. Неўзабаве туды прыехаў адвакат Марк Фейгін, паведамляе радыё «Свобода».

Ператрус праводзіцца ў справе, распачатай пасля публікацыі ў студзені 2016 года на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы» артыкула Пянткоўскага «Бомба, гатовая выбухнуць», прысвечаная сітуацыі ў Чачэніі (цяпер апублікаваная ў адрэдагаваным выглядзе).

Пракуратура выявіла ў гэтым артыкуле «прыкметы заклікаў да ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці» Расеі. Акрамя таго, выяўлена, што артыкул узбуджае нянавісць і варожасць, а таксама «зневажае годнасць паводле прыкметы нацыянальнасці».

Была распачатая крымінальная справа, і 5 ліпеня супрацоўнікі ФСБ вынялі перапіску сайта радыёстанцыі «Эхо Москвы» з Андрэем Пянткоўскім. Рэдактара сайта Віталія Рувімскага ды іншых супрацоўнікаў выклікалі ў ФСБ на допыты.

Андрэй Пянткоўскі, які знаходзіцца за мяжой, у інтэрв'ю РС пракаментаваў ператрус у сваёй маскоўскай кватэры:

«Звяртае на сябе ўвагу, што а 6-й раніцы ў суботу людзі плішчацца ў кватэру. Мабыць, гэта ўспадкаваны стыль нашых чэкістаў.

Хачу нагадаць, што ў 2007-2009 годзе мяне ўжо абвінавачвалі ў экстрэмізму праз маю кнігу. Але тады працэс скончыўся дзіўнай перамогай свабоды слова - суд мяне апраўдаў, прызнаў, што няма ніякіх прыкмет экстрэмізму. Хоць я тады працаваў у ЗША, у Гудзонаўскім інстытуце, я прыязджаў на ўсе пасяджэнні суда, на ўсе допыты ў пракуратуры, мяркуючы, што гэта барацьба за свабоду слова. Але цяпер сітуацыя іншая - я разумею, што гэта будзе проста расправай. Ну і старэйшы я стаў на 10 гадоў, складаней мне было б перанесці зняволенне ў камеру нават на некалькі дзён. Таму я прыняў за мэтазгоднае пакінуць краіну, і найбліжэйшым часам вяртацца не меруся. Я з'ехаў у той дзень, калі пані Яравая падпісала зварот камітэта Дзяржаўнай Думы ў пракуратуру з просьбай мяне проста заарыштаваць. Машына павольна разгортвалася, пракуратура разгледзела заявы, выявіла прыкметы экстрэмізму і адправіла матэрыялы ў ФСБ. Былі ператрусы ў «Эхо Москвы», цяпер прыйшлі да мяне. Мабыць, наступным этапам будзе выклік на допыт, а затым абвяшчэнне ў вышук», - сказаў Андрэй Пянткоўскі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках