3 траўня 2024, Пятніца, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пілот зніклага Boeing адпрацоўваў імклівы адыход ад маршруту

4
Пілот зніклага Boeing адпрацоўваў імклівы адыход ад маршруту
Захары Шах
ФОТА C САЙТУ YMAG.COM

Пілот зніклага самалёта Malaysian Airlines тэставаў на сімулятары палёт праз паўднёвую частку Індыйскага акіяна за месяц да знікнення лайнэра.

Як паведамляе выданне New York, расследаванне малайзійскай паліцыі і ФБР выявіла, што пілот рэйса MH-370 Захары Шах за месяц да знікнення лайнэра Malaysian Airlines некалькі разоў на хатнім кампутары выкарыстаў праграму Microsoft Flight Simulator X для сімуляцыі палётаў над Індыйскім акіянам. Звесткі былі выдаленыя з кампутара, але іх здалелі аднавіць спецыялісты, паведамляе РБК.

Пілот вывучаў магчымасць вылету з Куала-Лумпура, імклівага павароту ў бок паўднёвай часткі Індыйскага акіяна і палёту датуль, пакуль на гэта стане паліва.

Следчыя высветлілі, што прыкладна гэтым жа маршрутам у выніку і сышоў рэйс MH-370, які першапачаткова ляцеў у Пекін. Адрозненне ў тым, што кампутарная праграма прадказвала, што паліва мелася скончыцца прыкладна за 1400 км ад меркаванага месца катастрофы лайнэра.

На падставе звестак сімулятара следчыя мяркуюць, што пілот Шах наўмысна адправіў самалёт у акіян, учыніўшы тым самым самагубства і забіўшы ўсіх пасажыраў лайнэра.

Дагэтуль паліцыя не выявіла, з якой прычыны Шах мог учыніць гэтае злачынства. Знаёмыя апісвалі яго як лагоднага чалавека, заўсёды ахвочага прыйсці на дапамогу.

Месца катастрофы рэйса MH-370 дагэтуль не выяўленае. Раней з'яўляліся паведамленні аб тым, што меркаваныя адломкі самалёта былі знойдзеныя каля паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках