3 траўня 2024, Пятніца, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі затрымалі пляменніка Гюлена

4
У Турцыі затрымалі пляменніка Гюлена
ФЕТУЛАХ ГЮЛЕН

Гэта першы выпадак, калі Анкара затрымлівае чальца сям'і прапаведніка Фетулаха Гюлена, якога ўспрымаюць як асабістага ворага Эрдагана.

Пляменнік ісламскага прапаведніка Фетулаха ГюленаМухамед Саід Гюлен – затрыманы ў Турцыі. Як вядома, прапаведніка Анкара абвінавачвае ў арганізацыі нядаўняй спробы вайсковага перавароту, а самога яго ўспрымаюць як асабістага ворага прэзідэнта Таіпа Эрдагана, піша korrespondent.net.

Афіцыйныя турэцкія СМІ паведамілі, што пляменніка затрымалі ў горадзе Эрзурум на ўсходзе краіны і плануюць перавезці ў Анкару. Гэта першы выпадак, калі ў межах расследавання, звязанага з путчам, у Турцыі затрымліваюць чальца сям'і Гюлена.

Сам Гюлен жыве ў ЗША, і Турцыя настойвае на ягонай экстрадыцыі. ЗША патрабуюць ад Анкары неабходных доказаў віны для экстрадыцыі, а прапаведнік запэўнівае, што ніяк не звязаны са спробай перавароту.

У ноч на 16 ліпеня група турэцкіх вайскоўцаў зрабіла спробу скінуць прэзідэнта Турцыі. 246 турэцкіх грамадзянаў загінулі, не лічачы мяцежнікаў, больш за 2 тысячы чалавек атрымалі раненні. Мяцеж праваліўся, пасля яго рушыла ўслед чыстка ва ўзброеных сілах. Да гэтага часу праходзяць масавыя звальненні дзяржчыноўнікаў і супрацоўнікаў сферы адукацыі, зачыненыя тысячы школаў, фондаў і недзяржаўных арганізацый. Улады правялі 10,6 тысячы затрыманняў.

У Турцыі на тры месяцы абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках