27 красавiка 2024, Субота, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адказнасць за тэракт у Кабуле ўзяла Ісламская дзяржава

2
Адказнасць за тэракт у Кабуле ўзяла Ісламская дзяржава
ФОТА: REUTERS

«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за выбух у Кабуле, ягонымі ахвярамі стаў мінімум 61 чалавек.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва баевікоў Amaq, піша РБК.

«Два байцы “Ісламскай дзяржавы” ўзарвалі паясы з выбухоўкай на сходзе шыітаў у... горадзе Кабуле ў Афганістане», – гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

У выніку атакі загінуў прынамсі 61 чалавек, яшчэ 207 атрымалі раненні. Выбухі прагучалі раніцай 23 ліпеня на дэманстрацыі хазарэйскай меншасці Афганістана.

Як тлумачыць BBC, незадаволенасць пратэстоўцаў выклікаў той факт, што новая лінія электраперадачаў магутнасцю 500 кВ, якая пракладваецца з Туркменіі ў Кабул, не будзе праходзіць праз правінцыі Баміян і Вардак, дзе найбольшую частку насельніцтва складаюць якраз хазарэйцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках