26 красавiка 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракурор Украіны назваў галоўную версію забойства Шарамета

3
Генпракурор Украіны назваў галоўную версію забойства Шарамета
ЮРЫ ЛУЦЭНКА

Генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка назваў асноўную версію забойства журналіста Паўла Шарамета.

Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» прэс-сакратарка Луцэнкі Ларыса Сарган, паведамляе charter97.org.

«Мы разглядаем усе версіі, але ключавой з'яўляецца помста за прафесійную дзейнасць Паўла», – сказаў Луцэнка.

Правяраецца таксама інфармацыя пра тое, што кіраўнік крымінальнай паліцыі Вадзім Траян нібыта арганізаваў сачэнне за журналістамі, высокапастаўленымі чыноўнікамі і кіраўніцтвам Нацпаліцыі, паводле гэтага факта адкрыты крымінальны працэс.

Акрамя таго, праводзіцца ўнутранае расследаванне адносна тых супрацоўнікаў МУС, якія перадалі відэазапіс з матэрыялаў следства журналістам. Луцэнка паабяцаў, што іх звольняць.

Нагадаем, Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня ў выніку выбуху аўтамабіля ў цэнтры Кіева. Выбух адбыўся ў 7:45, калі ён ехаў у аўтамабілі.

На адным з запісаў, паводле наяўнай інфармацыі, зафіксаваны момант закладкі выбуховага прыстасавання. Як паведаміла журналістам крыніца ў праваахоўных органах, устаноўлена, што мэтай выбуху быў менавіта Павел Шарамет.

23 ліпеня забіты беларускі журналіст Павел Шарамет быў пахаваны побач з магілай бацькі на Паўночных могілках Менска.

Да расследавання падключыліся супрацоўнікі ФБР, пра дапамогу якіх папрасілі ўкраінскія ўлады. 21 ліпеня яны сустрэліся з кіраўніцтвам Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка не выключыў, што забойства Паўла Шарамета было здзейсненае з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне.

Спачуванні родным і блізкім Шарамета выказалі найвышэйшыя асобы дзяржаваў, кіраўнікі знешнепалітычных установаў, міжнародныя арганізацыі. Беларускае кіраўніцтва ад любых ацэнак таго, што адбылося, устрымліваецца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках