2 траўня 2024, Чацвер, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гітару Эрыка Клэптана прадалі на аўкцыёне за $ 45 тысячаў

2
Гітару Эрыка Клэптана прадалі на аўкцыёне за $ 45 тысячаў

Атрыманыя грошы будуць накіраваныя на дабрачыннасць.

Гітара Fender Stratocaster брытанскага музыканта Эрыка Клэптана была прададзеная на аўкцыёне за $ 45 тыс., паведамляе Associated Press (пераклад – РБК).

Атрыманыя сродкі будуць накіраваныя на аплату медыцынскіх рахункаў тэхаскага музыканта Джоні Нікаласа, чыя жонка нядаўна памерла ад лейкеміі.

Прадстаўнік аўкцыённага дома Heritage Эрык Брэдлі паведаміў, што пакупнік гітары захацеў застацца невядомым. Пры гэтым ён адзначыў, што стаўка была большай за чаканую.

Клэптан граў на гэтай гітары летась на канцэрце ў Лондане ў гонар свайго 70-годдзя.

Эрык Клэптан – брытанскі рок-музыка і кампазітар, вядомы таксама сваім сола ў песні гурта The Beatles «While My Guitar Gently Weeps». У 1993 годзе Клэптан быў узнагароджаны прэміяй «Грэмі» ў намінацыях «Альбом года», «Песня года» і «Запіс года».

У 2010 годзе музыка абвесціў пра продаж сваіх 70 гітараў. Атрыманыя сродкі былі накіраваныя ў цэнтр рэабілітацыі наркаманаў і алкаголікаў на Антыгуа, заснавальнікам якога з'яўляецца сам Клэптан.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках