2 траўня 2024, Чацвер, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Мюнхенскі стралок перад нападам заваліў экзамен

3
СМІ: Мюнхенскі стралок перад нападам заваліў экзамен
Фото с сайта telegraph.co.uk

Паліцыя таксама правярае звесткі пра тое, што ён меў сур'ёзныя праблемы ў зносінах з аднагодкамі.

Малады чалавек, які зладзіў стральбу каля гандлёвага цэнтра ў Мюнхене, у дзень нападу не здаў экзамен у тэхнікуме.

Пра гэта паведамляе ў нядзелю, 24 ліпеня, ТАСС са спасылкай на ТАСС со ссылкой на Bild am Sonntag.

Выданне піша, што нападнік – Алі Давід Санбалі – грамадзянін Нямеччыны, які нарадзіўся ў сям'і іранцаў. Юнак меў сур'ёзныя праблемы ў зносінах з аднагодкамі`: з яго здзекаваліся маладыя людзі турэцкага і арабскага паходжання. Ён таксама звяртаўся ў паліцыю пасля збіцця.

Паводле некаторых звестак, у стралка быў сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасць. Раней таксама паведамлялася, што паліцыя правярае звесткі пра тое, што малады чалавек мог назірацца ў лекара праз дэпрэсію.

23 ліпеня выданне Daily Mail паведамляла, што злачынец ужо даўно абяцаў адпомсціць сваім аднакласнікам. «Ён быў у маім класе, мы заўсёды цкавалі яго натоўпам, і ён заўсёды казаў, што заб'е нас», – прывяла газета пост ананімнага карыстальніка ў адной з сацыяльных сетак.

Стральба ў Мюнхене адбылася ўвечары 22 ліпеня ў гандлёвым цэнтры Olympia. Нападнік застрэліў дзевяць чалавек, пасля чаго скончыў з сабой. Пазней стала вядома, што ён 18-гадовы выхадзец з Ірана, які меў нямецкае і іранскае грамадзянства.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках