26 красавiка 2024, Пятніца, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рыа адкрылася Алімпійская вёска

1

У комплексе, які складаецца з 31 будынка, будуць пражываць 18 000 спартоўцаў.

Афіцыйнае адкрыццё Алімпійскай вёскі адбылося ў нядзелю, 24 ліпеня, у Рыа-дэ-Жанейра, за два тыдні да пачатку летняй Алімпіяды 2016 года. У комплексе, які складаецца з 31 будынка, будуць пражываць прыкладна 18 000 спартоўцаў. Колькасць абслуговага персаналу складае 13 000 чалавек.

ФОТА: XINHUA

Як паведамляе «Немецкая волна», у Алімпійскай вёсцы знаходзяцца вялікая зона харчавання ёмістасцю да 5 000 чалавек, абсталяваная самымі сучаснымі трэнажорамі спартыўная заля, клініка, зона адпачынку, салон прыгажосці, мульцірэлігійны цэнтр і сем пральняў. Яна размешчана на захадзе бразільскага мегаполіса, за паўтара кіламетра ад Алімпійскага парка, дзе пройдзе большасць спаборніцтваў.

Паводле інфармацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), у вёсцы ёсць і так званае «месца смутку», дзе пройдзе спецыяльная цырымонія ў памяць аб людзях, якія загінулі падчас Алімпійскіх гульняў. Пасля правядзення Алімпіяды ўсе будынкі і апартаменты прададуць заможным грамадзянам у Бразіліі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках