28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild назваў прэзідэнта МАК «пудзелем Пуціна»

21

Нямецкае выданне мяркуе, што пастановай дапусціць РФ да ўдзелу ў Алімпіядзе кіраўнік МАК аддзячыў расейскае лобі і свайго сябра.

У адказ на пастанову Міжнароднага алімпійскага камітэта не адхіляць нацыянальную каманду Расеі ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях-2016 нямецкае выданне Bild назвала старшыню камітэта Томаса Баха «пудзелем Пуціна». Артыкул з такім загалоўкам быў апублікаваны на сайце ўчора.

Bild задаецца пытаннем, ці носіць мужчынскае сяброўства паміж Бахам і прэзідэнтам краіны-агрэсара Уладзімірам Пуціным чыста спартовы характар, паведамляе Liga.net. 

 


МАК аддаў права допуску або нядопуску расейскіх спартоўцаў да ўдзелу ў Алімпіядзе міжнародным спартовым федэрацыям. Яны правядуць індывідуальны аналіз допінгавага рэзюмэ кожнага спартоўца, беручы пад увагу міжнародныя тэставанні, а таксама вывучаць інфармацыю з дакладу WADA, каб выявіць датычных асобаў.

У Камітэце адзначылі, што да ўдзелу ў Алімпіядзе не будзе дапушчаны любы расейскі спартовец, які ўжо быў абвінавачаны ў выкарыстанні допінгу, нават калі ён пакаранне ужо адбыў.

Усе дапушчаныя да гульняў расейскія спартоўцы будуць дбайна дадаткова правераныя.

Бах назваў гэтыя крытэрыі строгімі, але Бах, і гэта вядома многім, - стары сябар Крамля, піша Bild. Паводле некаторых звестак, расейцы ў Нямеччыне вельмі паспрыялі абранню Баха на гэтую пасаду. Магчыма, цяпер ён аказаў ім зваротную паслугу.

Раней у СМІ паведамлялася, што МАК мае намер адхіліць расейскую каманду ад АГ-2016 у Бразіліі. Па меншай меры, у Камітэце актыўна заклікалі гэта зрабіць. У чэрвені ўстанова Баха падтрымала пастанову Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF), якая раней адхіліла расейскіх лёгкаатлетаў ад міжнародных спаборніцтваў, пакінуўшы ў сіле дыскваліфікацыю Усерасейскай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Аднак Бах у інтэрв'ю ўсё роўна так ці інакш выказваў падтрымку Расеі. Ён тлумачыў гэта тым, што МАК «меў пазітыўны досвед супрацоўніцтва з Расеяй і Пуціным». Відавочна, маюцца на ўвазе Алімпійскія гульні ў Сочы, мяркуе Bild. Бах вельмі хваліў Пуціна, перад гульнямі і пасля іх, за вельмі добрую падрыхтоўку і строгія крытэрыі. Ён відавочна не ў курсе, што для будаўніцтва алімпійскіх вёсак у Расеі звярнуліся да прымусовага высялення і што гэтыя вёскі цяпер стаяць пустыя, паведамляе выданне.

Ён не каментуе пытанні пра сяброўства з прэзідэнтам краіны-агрэсара. Але калісьці сказаў, што, калі кажуць, што ён «разумее расейцаў», ён уважае гэта за камплімент. Die Zeit у траўні гэтага года назваў яго «высокааплатным спартовым паслом Расеі». «Русафіл і карупцыянер - усё як любіць Пуцін», - азагаловіла свой артыкул выданне.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках