3 траўня 2024, Пятніца, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі бізнэсовец увайшоў у топ найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Літвы

4
Беларускі бізнэсовец увайшоў у топ найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Літвы
ФОТA: DPA

Агульны аб'ём падатковых плацяжоў кампаніі, якую ўзначальвае беларус, склаў амаль 1,7 мільёна еўраў.

Кампанія Yukon Advanced Optics Worldwide, якую ўзначальвае беларус Аляксандр Альшэўскі, упершыню ўвайшла ў топ-500 найбуйнейшых літоўскіх падаткаплацельшчыкаў.

Паводле вынікаў першага паўгоддзя 2016 года гэта фірма заняла ў рэйтынгу Дзяржаўнай падатковай інспекцыі Літвы (VMI) 223-ы радок. Агульны аб'ём падатковых плацяжоў кампаніі склаў 1,681 мільёнаў еўраў, паведамляе «Заўтра тваёй краіны».

Кампанія Yukon Advanced Optics Worldwide была ўтвораная ў 1998 годзе на базе беларускага і амерыканскага прыватных прадпрыемстваў. Між іншым, лідскае ЗП «Белтэкс Оптык» аб'ядналася з гандлёвай кампаніяй Sibir Optics, размешчанай у штаце Тэхас.

Цяпер Yukon Advanced Optics Worldwide з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў аптычных наглядальных прыбораў (глядзельных труб, бінокляў Yukon), прыбораў начнога бачання, лазерных далямераў, лічбавых ПНА і цеплавізар. Кампанія (паводле ацэнцы яе спецыялістаў) кантралюе блізу 60% сусветнага рынку прыбораў начнога бачання.

Галоўнай вытворчай пляцоўкай Yukon Advanced Optics Worldwide з'яўляецца лідскі завод «Белтэкс Оптык». У склад кампаніі ўваходзяць вытворчыя і сэрвісныя прадпрыемствы, размешчаныя ў Расеі, Кітаі, ЗША, Вялікабрытаніі і Украіне.

У 2012 годзе цэнтральны офіс Yukon Advanced Optics Worldwide быў пераведзены з Ліды ў Вільню.

Таксама ў рэйтынг VMI паводле вынікаў паўгадавой дзейнасці ўключана кампанія Biriukroviniuterminalas (BKT) - магутны перавалачны тэрмінал беларускіх калійных угнаенняў. BKTзаняла 183-е месца (аб'ём выплат 2,039 мільёнаў еўраў) у спісе найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Літвы і ўвайшла ў васьмёрку самых значных транспартна-лагістычных прадпрыемстваў.

З 2013 года ўладальнікам 30% акцый BKT з'яўляецца ААТ "Беларуськалій". У 2015 годзе праз гэты тэрмінал прайшло 7,1 млн тон беларускіх калійных угнаенняў.

Пяцёрку найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Літвы ў першым паўгоддзі склалі: Orlen Lietuva (121,693 млн еўраў), Philip Morris Baltic (86,976 млн еўраў), Okseta (85,206 млн еўраў), Maxima LT (75,815 млн еўраў) и Sanitex (59,108 млн еўраў).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках